Номер 16, страница 12 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч

Белорусский язык (Беларуская мова), 10 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Міхнёнак С С, Якуба Святлана Міхайлаўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий со статуей

ISBN: 978-985-594-585-8

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 10 классе

Маўленне. Параграф 2. Маўленне як працэс маўленчых зносін. Віды маўленчай дзейнасці. Формы маўленчай камунікацыі - номер 16, страница 12.

№16 (с. 12)
Условие. №16 (с. 12)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 10 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Міхнёнак С С, Якуба Святлана Міхайлаўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 12, номер 16, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 10 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Міхнёнак С С, Якуба Святлана Міхайлаўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 12, номер 16, Условие (продолжение 2)

16. Прачытайце тэкст. Складзіце яго план. Карыстаючыся планам, перакажыце тэкст.

У аснове сучаснага беларускага пісьма ляжыць кірыліца — старажытная славянская азбука. Яна была складзена ў IX ст. на аснове грэчаскага алфавіта і атрымала шырокае распаўсюджанне на Русі з канца X ст. у сувязі з прыняццем хрысціянства (988 г.). Паступова відазмяняючыся і прыстасоўваючыся да фанетычнай сістэмы старажытнарускай мовы, кірылічны алфавіт на працягу доўгага часу з поспехам абслугоўваў пісьмовыя зносіны ўсходніх славян, а пасля распаду іх адзінства — камунікацыю трох народаў (рускага, беларускага і ўкраінскага).

Побач з кірыліцай у XIX і пачатку XX ст. на Беларусі шырока выкарыстоўвалася лацінка — відазменены варыянт лацінскага алфавіта, які быў прыняты ў польскай мове. Лацінкай, напрыклад, былі надрукаваны творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага, некаторыя зборнікі выбраных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі і іншыя публікацыі. У пачатку ХХ ст. газета «Наша ніва» і выданні суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» друкаваліся і кірыліцай, і прыстасаванай да гукавой сістэмы беларускай мовы лацінкай.

Аднак выкарыстанне дзвюх графічных сістэм ускладняла выдавецкую дзейнасць, звязаную са значнымі матэрыяльнымі выдаткамі, стварала цяжкасці ў вывучэнні мовы, перашкаджала натуральнаму развіццю і стабілізацыі вымаўленчых правіл і норм, выпрацоўцы граматычных і арфаграфічных правіл. Узнікла неабходнасць прыняцця адзінага алфавіта. Праведзеная на старонках «Нашай нівы» публічная дыскусія паказала, што большасць чытачоў газеты выказалася на карысць кірыліцы. З 1912 г. «Наша ніва» і большасць беларускіх тэкстаў друкуюцца кірылаўскімі літарамі, больш звыклымі і знаёмымі для беларускага чытача, а лацінка паступова выйшла з актыўнага ўжытку.

Але неабходнасць у перадачы беларускіх слоў лацінскімі літарамі час ад часу ўзнікае і сёння. Напрыклад, калі трэба зрабіць паказальнікі з геаграфічнымі назвамі больш зразумелымі для турыстаў-замежнікаў. Запіс лацінкай у гэтым выпадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з «Інструкцыяй па транслітарацыі* геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта» (2007): Homiel (Гомель), Minsk (Мінск), Žodzina (Жодзіна), Mahilioŭ (Магілёў), Dabrynavičy (Дабрынавічы).

Разгледзьце паказальнік на фотаздымку. Якія з надпісаў зроблены ў адпаведнасці з інструкцыяй? Як вы думаеце, чаму толькі два з іх адпавядаюць інструкцыі?

а) Чым транслітарацыя адрозніваецца ад перакладу?

б) Запішыце кірыліцай назвы станцый мінскага метро, прыведзеныя лацінскімі літарамі.

Kupalaŭskaja, Niamiha, Spartyŭnaja, Uručča, Pieršamajskaja, Plošča Pieramohi, Piatroŭščyna, Uschod.

Траецкае прадмесцеTrajeckaje pradmieście
Ракаўскае прадмесцеRakaŭskaje pradmieście
Свята-Петра-Паўлаўскі саборSt. Peter and St. Paul Cathedral
Решение 1. №16 (с. 12)
Белорусский язык (Беларуская мова), 10 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Міхнёнак С С, Якуба Святлана Міхайлаўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 12, номер 16, Решение 1
Решение 2. №16 (с. 12)
Белорусский язык (Беларуская мова), 10 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Міхнёнак С С, Якуба Святлана Міхайлаўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 12, номер 16, Решение 2
Решение 3. №16 (с. 12)

У адпаведнасці з інструкцыяй зроблены надпісы «Trajeckaje pradmiescie» і «Rakaŭskaje pradmiescie». Гэта прыклады транслітарацыі. Трэці надпіс, «St. Peter and St. Paul Cathedral», з'яўляецца перакладам на англійскую мову, бо так замежным турыстам лягчэй зразумець, пра які аб'ект ідзе гаворка.

2. Транслітарацыя — гэта перадача літар аднаго алфавіта літарамі іншага, гэта значыць, перадача напісання слова. Пераклад — гэта перадача сэнсу слова або тэксту сродкамі іншай мовы.

3.

KupałaŭskajaКупалаўская
NiamihaНяміга
SpartyŭnajaСпартыўная
UruččaУручча
PieršamajskajaПершамайская
Plošča PieramohiПлошча Перамогі
PiatroŭščynaПятроўшчына
UschodУсход

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 16 расположенного на странице 12 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №16 (с. 12), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.