Номер 286, страница 175 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Марфалагічныя нормы. Параграф 29. Ужыванне колькасных і парадкавых лічэбнікаў; спалучальнасць зборных лічэбнікаў з назоўнікамі і займеннікамі - номер 286, страница 175.
№286 (с. 175)
Условие. №286 (с. 175)
скриншот условия
286. Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак.
Нацы..нальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы найстар..йшы прафесійны тэатр у Беларусі галоўная драматычная пл..цоўка краіны.
Ён быў створаны як Беларускі дз..ржаўны тэатр (БДТ) на базе Першага беларускага таварыства драмы і камед..і. Урачыстае а..крыццё тэатра а..былося 14 верасня 1920 года. Гэта дата лічыцца датай заснавання Купалаўскага тэатра. З 1926 года БДТ стаў называцца БДТ-1, таму што беларускія дз..ржаўныя тэатры таксама былі адкрыты ў іншых гарадах Беларусі: Віц..бску (БДТ-2) і Гом..лі (БДТ-3).
20—30-я гады ХХ стаго..ддзя сталі важным этапам у станаўленні і развіцці тэатр... У 1940 годзе за значныя дасягнен..і ў галіне культуры тэатр быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
| г. Мінск, вул. Энгельса, 7 | |
| +375 17 327 17 17 | |
| +375 17 327 40 31 | |
| Касы | ПН-НД з 09:00 да 19:00 |
Жыццё БДТ-1 не спынялася і ў г..ды В..лікай Айчыннай вайны. Тэатр працаваў у Томск... Тут у 1944 годзе р..жысёр Лей Літвінаў паставіў славутую «Паўлінку» Янкі Купалы якая стала візітнай карткай тэатр... Гэты сп..ктакль захоўваецца ў рэпертуар.. тэатр.. і сёння. У снежн.. 1944 года тэатру прысво..на імя Янкі Купалы а ў 1955 годзе зван..е «Акадэмічны».
У 1993 годзе за высокія дас..гненні ў галіне разві..я беларускай тэатральнай культуры пастановай Савета Міністраў Р..спублікі Беларусь тэатру імя Янкі Купалы быў прысво..ны статус «Нацы..нальны».
Купалаўскі тэатр на прац..гу многіх гадоў п..спяхова захоўвае найлепшыя дас..гненні айчыннага тэатральнага мастацтва а таксама спалучае традыцыйныя каштоўнасці з устаноўкай на н..спынны мастацкі пошук і творчы эксп..рымент. Рэпертуар тэатр.. прадстаўлены п..станоўкамі розных жанраў і форм паводле п'ес айчынных класікаў а таксама сучасных а..тараў дзеля чаго тэатр актыўна супрацоўнічае з найлепшымі драматургамі мастакамі і р..жысёрамі (Паводле матэрыялаў сайта www.kupalauski.by).
Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Лікі запішыце словамі. Растлумачце напісанне арфаграм.
Запішыце назоўнікі Янка Купала, драматург, спектакль, «Паўлінка», пастаноўка ў форме меснага склону адзіночнага ліку.
Падзяліце тэкст на часткі, выпішыце з іх ключавыя словы. Перакажыце тэкст па ключавых словах.
Які тэкст вы склалі б для сайта сваёй школы, класа?
Праглядзьце рэпертуар тэатра на сайце. Прапануйце сваім сябрам ці аднакласнікам пайсці на адзін са спектакляў. Спытайцеся пра час наведвання спектакля, пра месца продажу білетаў, адрас і тэлефон тэатра.
Решение 1. №286 (с. 175)
Решение 2. №286 (с. 175)
Решение 3. №286 (с. 175)
Гісторыя Купалаўскага тэатра
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы — найстарэйшы прафесійны тэатр у Беларусі, галоўная драматычная пляцоўка краіны. Ён быў створаны як Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ) на базе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. Урачыстае адкрыццё тэатра адбылося чатырнаццатага верасня тысяча дзевяцьсот дваццатага года. Гэта дата лічыцца датай заснавання Купалаўскага тэатра. З тысяча дзевяцьсот дваццаць шостага года БДТ стаў называцца БДТ-1, таму што беларускія дзяржаўныя тэатры таксама былі адкрыты ў іншых гарадах Беларусі: Віцебску (БДТ-2) і Гомелі (БДТ-3). Дваццатыя—трыццатыя гады ХХ стагоддзя сталі важным этапам у станаўленні і развіцці тэатра. У тысяча дзевяцьсот саракавым годзе за значныя дасягненні ў галіне культуры тэатр быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Жыццё БДТ-1 не спынялася і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тэатр працаваў у Томску. Тут у тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртым годзе рэжысёр Леў Літвінаў паставіў славутую «Паўлінку» Янкі Купалы, якая стала візітнай карткай тэатра. Гэты спектакль захоўваецца ў рэпертуары тэатра і сёння. У снежні тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртага года тэатру прысвоена імя Янкі Купалы, а ў тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят пятым годзе — званне «Акадэмічны».
У тысяча дзевяцьсот дзевяноста трэцім годзе за высокія дасягненні ў галіне развіцця беларускай тэатральнай культуры пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь тэатру быў прысвоены статус «Нацыянальны».
Купалаўскі тэатр на працягу многіх гадоў паспяхова захоўвае найлепшыя дасягненні айчыннага тэатральнага мастацтва, а таксама спалучае традыцыйныя каштоўнасці з устаноўкай на няспынны мастацкі пошук і творчы эксперымент. Рэпертуар тэатра прадстаўлены пастаноўкамі розных жанраў і форм паводле п’ес айчынных класікаў, а таксама сучасных аўтараў, дзеля чаго тэатр актыўна супрацоўнічае з найлепшымі драматургамі, мастакамі і рэжысёрамі (Паводле матэрыялаў сайта www.kupalauski.by).
Назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку: (пры) Янку Купалу, (аб) драматургу, (у) спектаклі, (у) «Паўлінцы», (у) пастаноўцы.
Ключавыя словы:
Да першага абзаца:Нацыянальны акадэмічны тэатр, Янка Купала, Беларускі дзяржаўны тэатр, чатырнаццатага верасня тысяча дзевяцьсот дваццатага года, Купалаўскі тэатр, Віцебск, Гомель, станаўленне, развіццё, ордэн.
Да другога абзаца:Вялікая Айчынная вайна, Томск, рэжысёр Леў Літвінаў, «Паўлінка», візітная картка, рэпертуар, імя Янкі Купалы, званне «Акадэмічны».
Да трэцяга і чацвёртага абзацаў:статус «Нацыянальны», дасягненні, традыцыі, эксперымент, рэпертуар, класікі, сучасныя аўтары, супрацоўніцтва.
Тэкст для сайта школы:
Вітаем на афіцыйным сайце нашай школы! Тут вы зможаце знайсці ўсю неабходную інфармацыю: актуальны расклад урокаў і званкоў, апошнія навіны са школьнага жыцця, аб'явы пра важныя падзеі і анонсы мерапрыемстваў. Сачыце за нашымі поспехамі, даведвайцеся пра дасягненні вучняў і настаўнікаў. Заставайцеся з намі на сувязі!
Запрашэнне ў тэатр:
Сябры, прывітанне! Я прапаную нам усім разам схадзіць у Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы на знакаміты спектакль «Паўлінка». Гэта ж сапраўдная класіка! Як вы глядзіце на тое, каб пайсці ў бліжэйшую суботу ўвечары? Калі вам зручна? Квіткі можна купіць анлайн на сайце тэатра ці ў касе па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 7. Касы працуюць штодня з 09:00 да 19:00. Калі што, вось іх тэлефоны: +375 17 327 17 17, +375 17 327 40 31. Чакаю вашых адказаў!
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 286 расположенного на странице 175 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №286 (с. 175), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.