Номер 174, страница 121 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 13. Правілы пабудовы бяззлучнікавых складаных сказаў, знакі прыпынку - номер 174, страница 121.
№174 (с. 121)
Условие. №174 (с. 121)
скриншот условия
174. Сэнсавыя адносіны паміж часткамі ў складаным бяззлучнікавым сказе абумоўліваюць выбар знака прыпынку. Праілюструйце сэнсавыя адносіны паміж часткамі, выпісаўшы з прапанаваных сказаў адпаведныя. Пракаменціруйце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах.
| Знак прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе | Сэнсавыя адносіны паміж часткамі |
| Коска, кропка з коскай | Пералічэнне, адначасовасць або паслядоўнасць дзеянняў |
| Двукроп’е | Прычына, тлумачэнне, дапаўненне, абагульненне |
| Працяжнік | Супастаўленне, супрацьпастаўленне, вынік, абагульненне, параўнанне |
Узор каментарыя: Над густа-сінім возерам чаром шуміць мужліва; здаволена гумно на поўны рот глытае дар багатай, спелай нівы (У. Караткевіч). Складаны бяззлучнікавы сказ, складаецца з дзвюх частак. Першая частка — Над густа-сінім возерам чаром з прыходам восені шуміць мужліва. Граматычная аснова — чаром шуміць. Другая частка — здаволена гумно на поўны рот глытае дар багатай, спелай нівы. Граматычная аснова — гумно глытае.
Часткі сказа называюць з’явы, якія адбываюцца адначасова (паміж імі можна ўставіць злучнік і). Паміж часткамі ставіцца кропка з коскай, паколькі часткі развітыя, не маюць цеснай сэнсавай сувязі паміж сабой, другая частка мае свой знак прыпынку — коску паміж аднароднымі азначэннямі.
1. Ноч свяціла агнямі і зорамі: нарадзіўся Янка Купала. 2. Ты — мая лясная казка ў красе доўгачаканай, ты — мая святая песня. 3. Месяц заснуў на коміне хаты, кінуў адбіткі на люстра вады; дрэвы густыя ў бліскучых латах, як вартавыя, вартуюць сады. 4. Ноч прыйшла да зямлі на спатканне, захад скончыў агнём палыхаць, дубы ў малочным тумане веліканамi ціха стаяць. 5. Свет вакол чакае святла і цеплыні: чакае дуб скарэлы на пагорку, чакаюць хаты сонечных прамянёў, чакаюць вішні белых пакрывалаў. 6. Зямля гудзе, як цёплы вулей, знікаюць крыўды, боль і зло. 7. Зноў бранзавеюць шышкі на ялінах, зноў восень на бярэзніках ляжыць. 8. У вяршыні самых тонкіх дрэў маланка з неба б’е — у вяршыні маленькіх і нізкіх дрэў маланка ніколі не б’е. 9. Уздыхае ветрык, спадае ліст, асцярожнае сонца з голых асін выпаўзае на ціхі сінічы свіст (У. Караткевіч).
● На аснове сказаў падбярыце матэрыял для арфаграфічнай дыктоўкі на правіла «Правапіс галосных е, ё, я». Дапоўніце выпісаныя словы прыкладамі на захаванне пачатковай літары Я ў корані слоў, на правапіс Я ў паслянаціскных складах.
Решение 1. №174 (с. 121)
Решение 2. №174 (с. 121)
Решение 3. №174 (с. 121)
Кропка з коскай, коска
Месяц заснуў на коміне хаты, кінуў адбіткі на люстра вады; дрэвы густыя ў бліскучых латах, як вартавыя, вартуюць сады.
Гэта складаны бяззлучнікавы сказ, які складаецца з дзвюх частак, што абазначаюць адначасовыя з'явы. Паколькі часткі сказа значна развітыя і маюць свае знакі прыпынку (коскі паміж аднароднымі членамі і пры параўнальным звароце), паміж імі ставіцца кропка з коскай.
Ноч прыйшла да зямлі на спатканне, захад скончыў агнём палыхаць, дубы ў малочным тумане веліканамі ціха стаяць.
Гэта складаны бяззлучнікавы сказ, у якім часткі паказваюць на паслядоўнасць дзеянняў (адносіны пералічэння). Часткі цесна звязаныя паміж сабой па сэнсе, таму паміж імі ставіцца коска.
Двукроп'е
Ноч свяціла агнямі і зорамі: нарадзіўся Янка Купала.
Другая частка складанага бяззлучнікавага сказа ўказвае на прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай (адносіны прычыны; можна ўставіць злучнік таму што), таму паміж імі ставіцца двукроп'е.
Свет вакол чакае святла і цеплыні: чакае дуб скарэлы на пагорку, чакаюць хаты сонечных прамянёў, чакаюць вішні белых пакрывалаў.
Другая частка гэтага складанага бяззлучнікавага сказа раскрывае, тлумачыць змест першай (адносіны тлумачэння; можна ўставіць словы а менавіта). Таму паміж часткамі ставіцца двукроп'е.
Працяжнік
У вяршыні самых гонкіх дрэў маланка з неба б'е — у вяршыні маленькіх і ніцых дрэў маланка ніколі не б'е.
У гэтым складаным бяззлучнікавым сказе змест другой часткі супрацьпастаўляецца зместу першай (адносіны супрацьпастаўлення; можна ўставіць злучнік а). Таму паміж часткамі ставіцца працяжнік.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 174 расположенного на странице 121 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №174 (с. 121), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.