Номер 85, страница 61, часть 2 - гдз по белорусскому языку 2 класс учебник Антановіч
Авторы: Антановіч Н. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2022 - 2025
Часть: 2
Цвет обложки: голубой, зелёный с мальчиком
ISBN: 978-985-893-063-9 (ч. 1), 978-985-893-064-6 (ч. 2), 978-985-893-062-2 (общ.)
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Часть 2. Тэкст. Загаловак тэксту - номер 85, страница 61.
№85 (с. 61)
Условие. №85 (с. 61)
скриншот условия
Загаловак тэксту
Чамучык уважліва разглядаў кнігу «Беларускія народныя святы» і раптам спыніўся.
— Якая «смачная» назва тэксту — «Масленіца»!
Задумайся Чамучык: чаму тэкст так называецца?
Што перадае загаловак тэксту?
85. Прачытайце тэкст. Аб чым у ім расказваецца? Вызначце тэму і асноўную думку тэксту. Як святкуюць Масленіцу ў вашай мясцовасці?
Масленіца — старажытнае перадвеснавое свята ў гонар сонца. Яно пачынаецца за восем тыдняў да Вялікадня і доўжыцца сем дзён. У час святкавання
Масленіцы на санях вазілі кола, якое абазначала сонца. Завяршалася свята спальваннем пудзіла. Гэта сімвалізавала заканчэнне зімы. Людзі вадзілі карагоды вакол вогнішча, спявалі песні.
Паводле старадаўняй традыцыі, на Масленіцу абавязкова п..куць бліны. Круглы блін — сімвал сонца. Яно дае ц..пло і св..тло, абуджае жыццё на з..млі.
Які загаловак найбольш адпавядае тэксту: «Старажытнае свята», «Масленіца», «Калі пякуць бліны»? Чаму вы так лічыце? Што перадае выбраны загаловак: тэму ці асноўную думку тэксту?
Перакажыце частку тэксту, якая адпавядае малюнку.
Растлумачце правапіс слоў з прапушчанымі літарамі. Спішыце сказы, у якіх расказваецца пра святкаванне Масленіцы.
Загаловак перадае тэму або асноўную думку тэксту.
Решение. №85 (с. 61)
Решение 2. №85 (с. 61)
У тэксце расказваецца пра старажытнае беларускае свята — Масленіцу, яго традыцыі і сімвалы. Тэма тэксту — святкаванне Масленіцы. Асноўная думка тэксту заключаецца ў тым, што Масленіца — гэта важнае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны. Святкаванне Масленіцы традыцыйна ўключае песні, карагоды, спальванне пудзіла і частаванне блінамі.
Найбольш адпавядае тэксту загаловак «Масленіца». Гэты загаловак перадае тэму тэксту, бо ўвесь тэкст прысвечаны апісанню менавіта гэтага свята.
На малюнку паказана завяршэнне свята — спальванне пудзіла, якое сімвалізавала канец зімы. У гэты час людзі вадзілі карагоды вакол вогнішча і спявалі песні.
Правапіс слоў з прапушчанымі літарамі: цяпло, святло, зямлі, пякуць.
У час святкавання Масленіцы на санях вазілі кола, якое абазначала сонца. Завяршалася свята спальваннем пудзіла. Людзі вадзілі карагоды вакол вогнішча, спявалі песні. Паводле старадаўняй традыцыі, на Масленіцу абавязкова пякуць бліны.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 2 класс, для упражнения номер 85 расположенного на странице 61 для 2-й части к учебнику 2022 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №85 (с. 61), автора: Антановіч (Наталля Міхайлаўна), 2-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.