Номер 53, страница 36, частка 1 - гдз по белорусскому языку 5 класс учебник частка 1 Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2024 - 2025
Часть: 1
Цвет обложки: голубой
ISBN: 978-985-33-0053-6, 978-985-33-0054-3 (ч. 1), 978-985-33-0076-5 (ч. 2)
Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 5 классе
Частка 1. Паўтарэнне вывучанага ў I—IV класах. Параграф 6. Змяненне назоўнікаў у адзіночным і множным ліках - номер 53, страница 36.
№53 (с. 36)
Условие. №53 (с. 36)
скриншот условия
53. Прачытайце тэкст, ставячы словы, што ў дужках, у патрэбную форму. Пры неабходнасці карыстайцеся табліцай (с. 35).
Павук
Ці чулі вы што-небудзь пра беларускага павука? Не, не пра таго, што па закутках пляце сваё павуцінне. А пра таго, што нашы продкі збіралі з саламяных трубачак напярэдадні Новага года.
Нашы продкі верылі, што салома захоўвае ў сабе сілу (прырода) і перадае яе (гаспадар) дома. У (павуціна) заблытваецца ўсё негатыўнае, што магло б перашкодзіць шчаслівай плыні сямейнага (жыццё).
У канцы года старога «павука» спальвалі і плялі новага, каб у (дом) пастаянна панавалі мір і дабрабыт (Паводле І. Асташкевіч).
З якой мэтай у канцы года старога «павука» спальвалі і плялі новага?
Знайдзіце ў тэксце і запішыце сказы, у якіх гаворыцца пра магічныя ўласцівасці саламянага павука. Абазначце над назоўнікамі іх склон (Н., Р., Д., В., Т. або М.).
Як правільна вызначыць склон назоўніка?
Решение. №53 (с. 36)
Решение 2. №53 (с. 36)
Ці чулі вы што-небудзь пра беларускага павука? Не, не пра таго, што па закутках пляце сваё павуцінне. А пра таго, што нашы продкі збіралі з саламяных трубачак напярэдадні Новага года.
Нашы продкі верылі, што салома захоўвае ў сабе сілу прыроды і перадае яе гаспадару дома. У павуціне заблытваецца ўсё негатыўнае, што магло б перашкодзіць шчаслівай плыні сямейнага жыцця.
У канцы года старога «павука» спальвалі і плялі новага, каб у доме пастаянна панавалі мір і дабрабыт (Паводле І. Асташкевіч).
1. Старога «павука» спальвалі і плялі новага, каб у доме пастаянна панавалі мір і дабрабыт.
2. Нашы продкі верылі, што салома захоўвае ў сабе сілу прыроды і перадае яе гаспадару дома.
У павуціне заблытваецца ўсё негатыўнае, што магло б перашкодзіць шчаслівай плыні сямейнага жыцця.
| продкі (Н.) | салома (Н.) | сілу (В.) |
| прыроды (Р.) | гаспадару (Д.) | дома (Р.) |
| павуціне (М.) | плыні (Д.) | жыцця (Р.) |
3. Каб правільна вызначыць склон назоўніка, трэба паставіць да яго склонавае пытанне ад таго слова, з якім назоўнік звязаны па сэнсе. Кожны склон мае свае пытанні.
| Н. | хто? што? |
| Р. | каго? чаго? |
| Д. | каму? чаму? |
| В. | каго? што? |
| Т. | кім? чым? |
| М. | (аб) кім? (аб) чым? |
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 5 класс, для упражнения номер 53 расположенного на странице 36 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №53 (с. 36), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Мартынкевіч (Святлана Васільеўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), 1-й части учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.