Номер 174, страница 88, частка 2 - гдз по белорусскому языку 5 класс учебник частка 1 Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2024 - 2025
Часть: 2
Цвет обложки: голубой
ISBN: 978-985-33-0053-6, 978-985-33-0054-3 (ч. 1), 978-985-33-0076-5 (ч. 2)
Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 5 классе
Частка 2. Лексіка. Фразеалогія. Параграф 22. Лексічнае значэнне слова - номер 174, страница 88.
№174 (с. 88)
Условие. №174 (с. 88)
скриншот условия
174. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып.
Двое над морам
Увосень Стары Журавель вёў клін на поўдзень. У дарозе ён адчуў: сталі здаваць сілы. А ноччу, калі пераляталі мора, сустрэла птушак навальніца. Раз-пораз бліскалі маланкі, не сціхаючы, ракагатаў гром. Хвалі ўзднімаліся так высока, нібы выпрабоўвалі на моц крылы птушак. «Не, ніколі мне не перамагчы гэтай навальніцы», — падумаў Стары Журавель, калі ўбачыў, што застаўся адзін. Ён быў гатовы скласці крылы, каб упасці ў бездань, як нехта маленькі, трапяткі прысеў на яго спіну. Гэта была Маладзенькая Ластавачка. «Я адстала ад сябровак. Дапамажыце мне пераляцець мора!» Яшчэ хвіліну назад Жураўлю здавалася, што ён стары, нікому не патрэбны. Ды не, і ад яго чакаюць дапамогі! Крылы быццам акрэплі. Далей яны паляцелі ўдваіх, перамагаючы дождж і свіст ветру.
Навальніца, нагуляўшыся, сціхла. Неўзабаве паказаўся бераг. «Дзякуй табе, Маладзенькая Ластавачка! Кожны з нас мог загінуць, а разам мы перамаглі ўсё!» — сказаў на развітанне Стары Журавель (Паводле Р. Бензерука).
Што дапамагло Старому Жураўлю выжыць?
Раскрыйце лексічныя значэнні слоў клін, бездань, моц рознымі спосабамі. Пры неабходнасці карыстайцеся тлумачальным слоўнікам.
Падбярыце да тэксту свой загаловак. Вусна перакажыце тэкст, разбіўшы часткі, у якіх апісваецца навальнічнае і спакойнае мора.
Решение. №174 (с. 88)
Решение 2. №174 (с. 88)
Тэкст належыць да мастацкага стылю, тып — апавяданне.
Старому Жураўлю дапамагла выжыць Маладзенькая Ластавачка. Адчуўшы адказнасць за яе, ён знайшоў у сабе новыя сілы, каб перамагчы навальніцу.
| клін | строй птушак пры пералёце ў выглядзе вострага вугла. |
| бездань | бяздонная глыбіня, прорва. |
| моц | фізічная сіла, магутнасць. |
✍️Узаемадапамога
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 5 класс, для упражнения номер 174 расположенного на странице 88 для 2-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №174 (с. 88), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Мартынкевіч (Святлана Васільеўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), 2-й части учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.