Номер 362, страница 214 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко

Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий

ISBN: 978-985-594-583-4

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 7 классе

Выклічнік. Параграф 53. Выклічнік як часціна мовы. Дэфіс у выклічніках. Знакі прыпынку ў сказах з выклічнікамі - номер 362, страница 214.

№362 (с. 214)
Условие. №362 (с. 214)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 214, номер 362, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 214, номер 362, Условие (продолжение 2)

362. Прачытайце тэкст. Складзіце план і перакажыце змест тэксту паводле плана.

Выклічнікі не з’яўляюцца ні самастойнымі, ні службовымі часцінамі мовы. Выклічнікі — гэта словы, якія выражаюцъ розныястайныя пачуцці (радасць, захапленне, здагадку, здзіўленне, задавальненне, спачуванне, роздум, хваляванне, сумненне, гора, бяду, боль, страх, жаль, шкадаванне, абурэнне, асуджэнне і інш.: о, ой, эх, ох, ай, ах) або пабуджэнні (заклік, вокліч, зварот, запрашэнне, загад, забарону і г. д.: гэй, эй, гайда, марш), але не называюць іх. У маўленні ўжываюцца таксама выклічнікі этыкету, г. зн. словы, з дапамогай якіх вітаюць адзін аднаго, развітваюцца, выказваюць падзяку, прабачэнне і г. д.: бывайце, дзякуй і інш.

Выклічнікі бываюць невытворныя (напрыклад: о, эх, о, ну) і вытворныя, якія ўзніклі з самастойных часцін мовы (напрыклад: здароў, бывай, бяда!).

Выклічнікі не змяняюцца, не з’яўляюцца членамі сказа, але могуць ужывацца ў значэнні іншых часцін мовы. Пры гэтым выклічнік прымае канкрэтнае лексічнае значэнне і становішча членам сказа (напрыклад: З-за лесу пачулася гучнае «ўра!», дзе ўра — дзейнік).

Выклічнікі — характэрная асаблівасць вуснага маўлення. У мастацкіх творах яны часцей за ўсё ўжываюцца ў дыялогах.

Ад выклічнікаў трэба адрозніваць гукапераймальныя словы, якія не выражаюцъ ніякіх пачуццяў ці пабуджэнняў, а толькі перадаюць гукі (сігналы) жывой або нежывой прыроды (напрыклад: мяў-мяў, ку-ка-рэ-ку, гу-у-у, жых-жых і інш.).

Што агульнага маюць і чым адрозніваюцца выклічнікі і службовыя словы?

Выклічнік — гэта часціна мовы, якая выражае, але не называе розныя пачуцці і пабуджэнні.

Выклічнікі бываюць вытворныя і невытворныя. Яны не змяняюцца і не з’яўляюцца членамі сказа.

Звярніце ўвагу!

Найбольш ужывальныя выклічнікі: а, о, э, у, і, ай, ой, эй, ах, ох, ух, эх, гэй, ага, го, го-го, ого, фу, уф, гм, хм, цсс, чш, ша, цыц, стоп, марш, алё, а-а-а, ай-яй-яй, эгей, цыцфу, ну, но, гайда, здароў, бывайце, добры дзень, дзякуй, прабачце, бяда!, шабаш!, калі ласка.

Решение. №362 (с. 214)
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 214, номер 362, Решение
Решение 2. №362 (с. 214)

Агульнае: і выклічнікі, і службовыя словы з'яўляюцца нязменнымі часцінамі мовы, яны не з'яўляюцца членамі сказа.

Адрознае: выклічнікі і службовыя словы адрозніваюцца сваёй функцыяй. Выклічнікі — гэта асобная часціна мовы, якая не належыць ні да самастойных, ні да службовых. Яны выражаюць, але не называюць, пачуцці (ой, эх) і пабуджэнні (гэй, марш). Службовыя словы выконваюць граматычную ролю: служаць для сувязі слоў у сказе, для сувязі частак сказа ці сказаў у тэксце, а таксама для надання словам і сказам розных дадатковых сэнсавых адценняў.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 362 расположенного на странице 214 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №362 (с. 214), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.