Номер 378, страница 221 - гдз по белорусскому языку 8 класс учебник Бадзевіч, Саматыя
Авторы: Бадзевіч З. І., Саматыя І. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 8 классе
Ускладнены сказ. Параграф 44. Сказы з адасобленымі ўдакладняльнымі членамі, знакі прыпынку - номер 378, страница 221.
№378 (с. 221)
Условие. №378 (с. 221)
скриншот условия
378. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную думку. Ахарактарызуйце стыль, тып, кампазіцыю тэксту. Складзіце яго план.
- Назавіце сукупнасць прыёмаў, выяўленчых (лексічных і стылістычных) сродкаў, выкарыстаных аўтарам:
- 1) вызначце: а) метафары (II, IV абзацы); б) параўнанні (II, III абзацы); в) эпітэты (II, III, VIII абзацы);
- 2) знайдзіце: а) антонімы (II, IX абзацы); б) фразеалагізмы (VI, VIII абзацы); в) сінонімы.
- Ахарактарызуйце сінтаксічны лад тэксту:
- 1) вызначце спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце (I, II, V, VI абзацы);
- 2) вызначце ролю аднасастаўных сказаў (I абзац); няпоўных сказаў (II абзац); простых ускладненых сказаў з адасобленымі членамі; клічных сказаў (IX, X абзацы);
- 3) знайдзіце сказы з адваротным парадкам слоў і вызначце іх сэнсавую ролю (VI абзац).
- Якія яшчэ моўна-выяўленчыя сродкі, выкарыстаныя аўтарам, ёсць у тэксце? Назавіце іх.
Слава продкаў не згасла
I. 1410 год. 15 ліпеня. Самая сярэдзіна лета.
II. Сонца, адпачыўшы за ноч, шчодра ліло свае залатыя праменні на даліну, што шырока раскінулася каля вёсак Грунвальд і Таненберг. Заходні край даліны павольна ўзнімаўся ўгору, пераходзячы ва ўзвышша. Усходні — хаваўся ў лесе, які нагадваў наднёманскія пушчы. Сама даліна як вымерла. Пустынная. Бязлюдная.
III. У высокім малочна-блакітным небе плылі блялявыя аблачынкі. Яны то запавольвалі свой бег, то быццам намагаліся дагнаць адна адну, каб злучыцца ў хмару і праліцца дажджом на замяглую траву, на спакутаваную гатачынэй лістоту.
IV. «Зусім як нашы харугвыЛ», – падумаў вялікі князь Вітаўт, – што з усяго Літоўскага княства, з усёй Польшчы сабраліся ў адзінае войска. Быццам тыя аблачыны – у хмару. На чыім жа баку будзе вецер перамогі?»
V. Нямецкае войска павольна спускалася з узвышшаў. Вось яно прамінула Грунвальд і спынілася пасярод даліны. У поўным баявым парадку. Крыжаносцы бачылі ў даліне толькі некалькі варожых харугваў. Ім не было вядома, якія сілы крыюцца ў сховах лесу. Перакананы ў непераможнасці рыцарскага войска, вялікі магістр Ульрых паслаў рашучы выклік.
У. Басалыга. Грунвальдская бітва. 1410 г.
VI. Неўзабаве загучалі баявыя трубы. Першымі прынялі на сябе націск крыжакоў вялікалітоўскія ваяры. Саступаючы нямецкім рыцарам узброеным, закутым у латы, на рослых конях і ў сіле. Дарма што ліцвіны, як звалі тады сябе беларусы, і жмудзіны-летувісы былі ў большасці мірнаснымі, апранутымі ў звярыных шкурах, з лёгкімі мячамі ў руках. Яны з месца пусціліся наўскач на сваіх нізкарослых, але верткіх коніках. Насустрач цяжкаўзброеным, зацугнутым у латы рыцарам. Чатырнаццаць крыжацкіх харугваў на рослых конях кінуў Ульрых супраць вялікалітоўскага войска. Іскры сыпаліся з мячоў і шчытоў. Ламаліся коп'і. Падалі людзі пад капыты коней. Бой ішоў не на жыццё, а на смерць. Доўга ніводзін з бакоў не меў перавагі. Але радзела Вітаўтава войска, усё меней заставалася ваяроў. І загадаў вялікі князь аслабелым харугвам з боем адыходзіць да ўзлеску, адцягваючы за сабой сілы крыжакоў.
VII. І вось тут кідае на поле бою свае галоўныя сілы польскі кароль Ягайла. Віхура смерці завіравала з новай сілай. Шэрагі ліцвінаў і жмудзінаў да лесу, ужо баючыся, што польскія рыцары іх не падтрымаюць, радаваліся перамозе. Вярнуўшыся ад лесу ў даліну, убачылі, што тут бой у самым разгары, і ўрэзаліся ў фланг польскага войска.
VIII. І тут на дапамогу польскаму каралю прыйшло нечаканае падмацаванне: гэта князь Вітаўт, сабраўшы ў кулак свае харугвы, зноў павёў іх у бой. Крыжакі не вытрымалі, пачалі адыходзіць. А неўзабаве і проста пабеглі з поля бою, ратуючыся ад пагібелі і палону.
IX. О, колькі палегла ў той дзень і з таго, і з другога боку! Больш як палова ваяроў, прыведзеных Вітаўтам, не вярнулася дамоў з-пад Грунвальда. Яшчэ больш загінула крыжакоў. Знайшоў тут сваю смерць і вялікі магістр Ульрых.
X. Шмат гадоў прамінула з таго часу. Але слава продкаў не згасла. Слава продкаў жыве! (Паводле А. Вольскага).
- Праглядзіце каменціраванае чытанне тэксту па ланцужку: растлумачце найбольш складаныя (на ваш погляд) арфаграмы і знакі прыпынку ў простых ускладненых сказах ці частках складаных сказаў.
- 🌳 Якім вам уяўляецца мемарыял на Грунвальдскім полі? Вусна апішыце яго.
- 🌳 Перакажыце тэкст, захоўваючы стыль аўтара, каб атрымалася яскравае апісанне гістарычнай падзеі.
Решение. №378 (с. 221)
Решение 2. №378 (с. 221)
Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную думку. Ахарактарызуйце яго стыль, тып, кампазіцыю тэксту. Складзіце яго план.
• Назавіце сукупнасць прыёмаў, выяўленчых (лексічных і стылістычных) сродкаў, выкарыстаных аўтарам:
1) вызначце: а) метафары (II, IV абзацы); б) параўнанні (II, III абзацы); в) эпітэты (II, III, VIII абзацы);
2) знайдзіце: а) антонімы (II, IX абзацы); б) фразеалагізмы (VI, VIII абзацы); в) сінонімы.
• Ахарактарызуйце сінтаксічны лад тэксту:
1) вызначце спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце (I, II, V, VI абзацы);
2) вызначце ролю аднасастаўных сказаў (I абзац); няпоўных сказаў (II абзац); простых ускладненых сказаў з адасобленымі членамі; клічных сказаў (IX, X абзацы);
3) знайдзіце сказы з адваротным парадкам слоў і вызначце іх сэнсавую ролю (VI абзац).
• Якія яшчэ моўна-выяўленчыя сродкі, выкарыстаныя аўтарам, ёсць у тэксце? Назавіце іх.
• Правядзіце каменціраванае чытанне тэксту па ланцужку: растлумачце найбольш складаныя (на ваш погляд) арфаграмы і знакі прыпынку ў простых ускладненых сказах ці частках складаных сказаў.
• Якім вам уяўляецца мемарыял на Грунвальдскім полі? Вусна апішыце яго.
• Перакажыце тэкст, захоўваючы стыль аўтара, каб атрымалася яскравае апісанне гістарычнай падзеі.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 8 класс, для упражнения номер 378 расположенного на странице 221 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №378 (с. 221), авторов: Бадзевіч (Зінаіда Іванаўна), Саматыя (Ірына Мікалаеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.