Номер 25, страница 18 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Тэкст. Параграф 3. Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Прыметы тэксту - номер 25, страница 18.
№25 (с. 18)
Условие. №25 (с. 18)
скриншот условия
25. Прачытайце. Дакажыце, што перад вамі тэкст, вызначыўшы яго асноўныя прыметы.
Маўчанне — золата
Пустаслоўе — гэта грэшная справа, якая вядзе да ліха. Напэўна, вы заўважалі, што адны людзі гавораць больш, а другія менш. Між тым, аматар пагаварыць нярэдка аказваецца не надта разумным, і добра, калі здараецца, што гэта не так.
А людзі разумныя, як правіла, нешматслоўныя. Мудры чалавек заўжды застаецца гаспадаром свайго языка і «развязвае» яго толькі тады, калі сам гэтага захоча, калі яму сапраўды ёсць што сказаць іншым. А вось у чалавека балбатлівага, як народ заўважыў, язык спрытнейшы за розум. Балбатун шмат чаго можа наплесці на шкоду і сабе, і каму заўгодна. Ён калі не знаходзіць лепшага матэрыялу для свайго несупыннага балбатанння, то вядзе абы-што на знаёмых і сяброў, выплёсквае свае і іх таямніцы, а разам з тым — і выдумкі, і розную хлусню...
Вось таму маўчанне — гэта золата. Прыродна гаваркіс чалавек павінен старацца, каб хоць палову часу свайго маўлення выкарыстоўваць для роздуму. Тады ўсім будзе цікавей і лепш.
З іншага боку, не варта быць і залішне маўклівым. Тых, хто замаласл гаворыць, называюць скептычна маўчатолагамі. Гэта значыць, выказваюць падазрэнне, што яны такім чынам імкнуцца выглядаць надта разумнымі ды важнымі. Мы ад прыроды атрымалі дзівосны дар маўлення. Прычым толькі мы, людзі. Таму нядобра, калі сваім упартам маўчаннем набліжаемся да істот, якія гэтага дару не маюць. Хто без патрэбы маўчыць, той нібыта адмаўляецца ад сяброўства з навакольным светам. А гэта нядобра (Паводле М. Булатавіч ).
Як аўтар абгрунтоўвае думку, што «маўчанне — золата»? Прывядзіце прыклады ўстойлівых выразаў (фразеалагізмаў) з тэксту. Растлумачце іх. Як вы разумееце сэнс прыказкі «Слова — серабро, а маўчанне — золата»?
• Прывядзіце з тэксту прыклады прыслоўяў у форме пэўнай ступені параўнання. Абгрунтуйце сваё меркаванне.
Уявіце, што вы сталі сведкам якой-небудзь непрыгляднай падзеі, парушэння правіл грамадскага парадку або правоў чалавека. Ці можна ў такіх выпадках прытрымлівацца народнай мудрасці «маўчанне — золата»? Калі, на вашу думку, маўчанне — золата, а калі гэта не так?
Решение 1. №25 (с. 18)
Решение 2. №25 (с. 18)
Решение 3. №25 (с. 18)
• Аўтар абгрунтоўвае думку, што «маўчанне — золата», праз супрацьпастаўленне. Пустаслоўе ён называе «грэшнай справай, якая вядзе да ліха». Балбатлівы чалавек, у якога, як заўважыў народ, «язык спрытнейшы за розум», можа нашкодзіць сабе і іншым, выказаць таямніцы. Мудрыя ж людзі, як правіла, нешматслоўныя, яны з'яўляюцца «гаспадаром свайго языка» і «развязваюць» яго толькі тады, калі сапраўды ёсць што сказаць. Таму, паводле аўтара, маўчанне — гэта сапраўднае золата. Прыклады ўстойлівых выразаў з тэксту: язык спрытнейшы за розум, гаспадар свайго языка, «развязвае» яго [язык]. Прыказка «Слова — серабро, а маўчанне — золата» азначае, што ўменне гаварыць — гэта каштоўна, але ўменне своечасова прамаўчаць — яшчэ больш каштоўнае.
• Прыклады прыслоўяў у форме пэўнай ступені параўнання: больш, менш, цікавей, лепш. Гэтыя словы з'яўляюцца прыслоўямі ў вышэйшай ступені параўнання, таму што яны паказваюць на большую ці меншую ступень якасці дзеяння і адказваюць на пытанні «колькі?», «як?», паясняючы дзеясловы: (гавораць) больш, (гавораць) менш, (будзе) цікавей, (будзе) лепш.
• У выпадках, калі чалавек становіцца сведкам непрыгляднай падзеі, парушэння парадку ці правоў чалавека, прытрымлівацца прыказкі «маўчанне — золата» нельга. У такіх сітуацыях маўчанне можа быць расцэнена як абыякавасць, баязлівасць ці нават саўдзел у зле. Маўчанне з'яўляецца золатам тады, калі яно дапамагае пазбегнуць пустой балбатні, плётак, захаваць давераныя таямніцы. Аднак, калі на кон пастаўлена справядлівасць, бяспека або годнасць чалавека, маўчанне перастае быць каштоўным, і неабходна дзейнічаць і гаварыць.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 25 расположенного на странице 18 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №25 (с. 18), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.