Номер 345, страница 210 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Марфалагічныя нормы. Параграф 33. Ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія перадаюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове - номер 345, страница 210.
№345 (с. 210)
Условие. №345 (с. 210)
скриншот условия
345. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку тэксту?
Звоняць званы Хатыні
Расходзіцца белая заслона бяроз — і перад наведвальнікам паўстае высокая чорная фігура «Няскоранага чалавека». Стары, прататыпам якога стаў Іосіф Камінскі, што выжыў цудам, у вобразе забітага сына выносіць насустрач нам гора і трагедыю ўсёй краіны. Справа — сімвалічная страха гумна, у якім зажыва згарэлі жыхары вёскі. Злева — брацкая магіла загінуўшых з вянком памяці. Без папярэджванняў мы адразу ж трапляем на месца трагедыі. Па агульнапрынятым стандарце любы мастацкі твор кульмінацыяй не пачынаецца, а заканчваецца. У Хатыні гэты стандарт парушаны. І парушылі яго не столькі аўтары праекта — архітэктары Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін і скульптар Сяргей Селіханаў, колькі сама гісторыя. Хіба папярэдзіў хто жыхароў вёскі пра тое, што іх чакала 22 сакавіка 1943 года? Усё адбылося знянацку...
Словы тут не патрэбны. Замест экскурсавода пра трагедыю Хатыні расказваюць званы на абелісках-комінах, адкрытыя брамкі, вянцы зрубаў, пералічаныя імёны вяскоўцаў. Усяго 149 чалавек, з іх 75 дзяцей.
Помнік-дакумент — так называюць мемарыяльны ансамбль «Хатынь». І гэты дакумент сведчыць пра трагедыю не толькі Хатыні. Ідучы па галоўнай алеі мемарыяла, наведвальнік трапляе на сімвалічныя «Могілкі вёсак». 185 беларускіх вёсак раздзялілі лёс Хатыні — згарэлі і не адрадзіліся пасля вайны. Хатынь — 186-я (Паводле Л. Мінаковай).
Калі адбылася трагедыя ў Хатыні? Хто аўтары мемарыяльнага ансамбля «Хатынь»? Як яшчэ называюць гэты мемарыяльны комплекс? Чаму?
Выпішыце з тэксту прыназоўнікі разам са словамі, да якіх яны адносяцца. Вызначце склон, з якім яны ўжыты. Назавіце спецыфічныя беларускія прыназоўнікавыя словазлучэнні.
Решение 1. №345 (с. 210)
Решение 2. №345 (с. 210)
Решение 3. №345 (с. 210)
1. Трагедыя ў Хатыні адбылася 22 сакавіка 1943 года.
2. Аўтары мемарыяльнага ансамбля «Хатынь» — архітэктары Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін і скульптар Сяргей Селіханаў.
3. Гэты мемарыяльны комплекс яшчэ называюць «помнік-дакумент», таму што ён сведчыць пра трагедыю не толькі Хатыні, але і 185 іншых беларускіх вёсак, якія згарэлі і не адрадзіліся пасля вайны.
4.
| Прыназоўнікавае словазлучэнне | Склон |
| перад наведвальнікам | Т. |
| у вобразе | М. |
| насустрач нам | Д. |
| у гумне | М. |
| з вянком | Т. |
| без папярэджванняў | Р. |
| на месца | В. |
| па стандарце | Д. |
| у Хатыні | М. |
| пра тое | В. |
| пра трагедыю | В. |
| на абелісках-комінах | М. |
| з іх (чалавек) | Р. |
| па алеі | Д. |
| на могілкі | В. |
| пасля вайны | Р. |
| паводле Л. Мінаковай | Р. |
Спецыфічныя беларускія прыназоўнікавыя словазлучэнні: насустрач нам, паводле Л. Мінаковай.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 345 расположенного на странице 210 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №345 (с. 210), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.