Номер 142, страница 98 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 11. Правілы пабудовы складаназлучаных сказаў, знакі прыпынку - номер 142, страница 98.
№142 (с. 98)
Условие. №142 (с. 98)
скриншот условия
142. Прачытайце. Перадайце змест кожнага абзаца з дапамогай складаназлучаных сказаў.
Як вядома, простыя сказы больш характэрныя для гутарковага маўлення, складаныя часцей ужываюцца ў кніжнай мове. Гэта зразумела: кніжная мова адлюстроўвае складаныя, рознабаковыя сувязі прадметаў і з’яў у іх прычынна-выніковай залежнасці. Ва ўсіх стылях складаныя сказы выкарыстоўваюцца па-рознаму. Так, доказана-лагічны характар выкладу ў навуковым тэксце патрабуе складаназалежных сказаў з даданымі часткамі ўмовы і прычыны, а таксама з даданымі азначальнымі часткамі — для азначэння паняццяў і ілюстравання з’яў. У мастацкім стылі пераважаюць складаназалежныя сказы з даданымі часткамі часу і даданымі азначальнымі.
Выбар аўтарам таго ці іншага тыпу сказа — складанага ці простага, складаназалежнага ці складаназлучанага, злучнікавага ці бяззлучнікавага — вызначаецца ў першую чаргу сэнсавымі і стылістычнымі асаблівасцямі кантэксту.
Памылкі ў пабудове складаных сказаў могуць быць звязаны з парушэннем парадку слоў у аднародных даданых частках: у іх павінен захоўвацца прамы ці адваротны парадак. Няудалым можна лічыць такі сказ: Міхал падышоў да акна і ўбачыў казачнае відовішча, дзе снегавая роўнядзь зіхацела пад промнямі зімовага сонца, дзе дрэвы застылі пад цяжкім інеем і задумліва спыніла свой ход рака. У трэцяй аднароднай частцы варта выкарыстаць прамы парадак слоў: рака задумліва спыніла свой ход.
Распаўсюджаныя памылкі ў пабудове складаных сказаў звязаны з тым, што ў якасці аднародных спалучаюцца член сказа і даданая частка: Міхась быў зачараваны тым, якія змены адбыліся ў прыродзе і зімовай прыгажосцю. Правільна: Міхась быў зачараваны зменамі, якія адбыліся ў прыродзе, і зімовай прыгажосцю. Або: Міхась быў зачараваны тым, якія змены адбыліся ў прыродзе і як прыгожа стала навокал (В. Кузьміч).
Пісьмова адкажыце на пытанні:
1. Чаму складаныя сказы часцей ужываюцца ў кніжнай мове?
2. Ад чаго залежыць выбар аўтарам тыпу сказа?
3. Якія тыповыя памылкі сустракаюцца пры ўжыванні складаных сказаў?
Решение 1. №142 (с. 98)
Решение 2. №142 (с. 98)
Решение 3. №142 (с. 98)
1. Складаныя сказы часцей ужываюцца ў кніжнай мове, таму што кніжная мова адлюстроўвае складаныя, рознабаковыя сувязі прадметаў і з’яў у іх прычынна-выніковай залежнасці.
2. Выбар аўтарам тыпу сказа залежыць у першую чаргу ад сэнсавых і стылістычных асаблівасцей кантэксту.
3. Тыповымі памылкамі пры ўжыванні складаных сказаў з'яўляюцца: парушэнне парадку слоў у аднародных даданых частках; спалучэнне ў якасці аднародных члена сказа і даданай часткі.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 142 расположенного на странице 98 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №142 (с. 98), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.