Номер 151, страница 105 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 11. Правілы пабудовы складаназлучаных сказаў, знакі прыпынку - номер 151, страница 105.
№151 (с. 105)
Условие. №151 (с. 105)
скриншот условия
151. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып, асноўную думку. Што вы ведаеце пра ўюноў?
Уюн на буксіры
Невялікая плаціна перагарадзіла рэчку і на вадазліве ляжалі змацаваныя скобамі шпалы. Вада пакрывала плаціну менш чым на паўметра але плынь была даволі моцнай. Гэта адчувалася па кусціку нейкай зялёнай травы, які прырос да шпалы.
Не прыкмеціўшы акрамя кусціка нічога цікавага я збіраўся пайсці як раптам на воднай дарожцы мільгануў уюн. Няйначай зазяваўся і яго падхапіў паток. Уюн аднак імгненна павярнуўся су-праць цячэння і з усёй сілы заюрыў хвастом. Ён павольна набліжаўся да краю плаціны, але неўзабаве стаміўся і, прысмактаўшыся да шпа-лы, замёр. Потым уюн паспрабаваў пераадолець плаціну яшчэ раз. Тугі струмень зноў падхапіў яго і ён ледзь паспеў утрымацца на тым жа месцы.
Прайшло некалькі хвілін. Для новага рыўка ўюну, відаць, не хапала сіл. Тут мне трапіў на вочы гладкі, доўгі, на палец таўшчыні прут. Я ўзяў яго і пачаў асцярожна набліжаць да ўюна...
Кажуць, той, хто топіцца, за саломіну схопіцца. Так і ўюн. Кры-ху скачаўшы ён прысмактаўся да прута і я асцярожна «павёў» яго супраць цячэння. Неўзабаве ўюн апынуўся па другі бок плаціны. Ён адразу пайшоў на глыбіню і нават не зірнуў на свайго памочніка. Ды я і не чакаў удзячнасці: гэта ж не казачная залатая рыбка, а звы-чайны ўюн (Паводле П. Саковіча ).
З выдзеленых сказаў выпішыце складаназлучаныя, расстаўляючы, дзе па-трэбна, знакі прыпынку.
Назавіце сказы, ускладненыя пабочнымі словамі.
Растлумачце выпадкі правапісу слоў, што адпавядаюць правілу «Правапіс не з рознымі часцінамі мовы».
Раскрыйце значэнні слоў буксір, плаціна.
Растлумачце сэнс ужытай у тэксце прыказкі.
Ці даводзілася вам выратоўваць звяроў, птушак? Падрыхтуйце паведамленне пра такі выпадак.
Решение 1. №151 (с. 105)
Решение 2. №151 (с. 105)
Решение 3. №151 (с. 105)
Тып тэксту — мастацкі (апавяданне). Асноўная думка: трэба клапаціцца пра прыроду і дапамагаць жывым істотам, якія трапілі ў бяду.
У тэксце няма выдзеленых сказаў.
Сказы, ускладненыя пабочнымі словамі: Для новага рыўка ўюну, відаць, не хапала сіл. Кажуць, той, хто топіцца, за саломіну схопіцца.
●
| Слова | Тлумачэнне правапісу |
| невялікая | Прыметнік, пішацца разам, бо можна замяніць сінонімам без не (малая). |
| не прыкмеціўшы | Дзеепрыслоўе, з не пішацца асобна. |
| няйначай, неўзабаве | Прыслоўі, пішуцца разам, бо без не не ўжываюцца. |
| не павярнуўся, не хапала, не зірнуў, не чакаў | Дзеясловы, з не пішуцца асобна. |
| не казачная | Прыметнік, пішацца асобна, таму што ёсць супрацьпастаўленне са злучнікам а. |
📖Буксір — судна для буксіроўкі (цягання) іншых суднаў. У тэксце ўжыта ў пераносным сэнсе: прут як буксір для рыбы. Плаціна — збудаванне, якое перагароджвае раку для пад'ёму ўзроўню вады.
🎁 Прыказка «той, хто топіцца, за саломіну схопіцца» азначае, што чалавек у небяспечнай, бязвыхаднай сітуацыі выкарыстоўвае любую, нават самую малую, магчымасць для выратавання.
🌿 Так, мне даводзілася дапамагаць жывёлам. Напрыклад, аднойчы я ўбачыў птушаня, якое выпала з гнязда, і асцярожна пасадзіў яго назад. Клопат пра нашых меншых братоў — гэта важны і добры ўчынак.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 151 расположенного на странице 105 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №151 (с. 105), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.