Номер 226, страница 153 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 16. Ужыванне складаных сінтаксічных канструкцый у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў - номер 226, страница 153.
№226 (с. 153)
Условие. №226 (с. 153)
скриншот условия
226. Уважліва прачытайце тэкст з гэтага відарыса, падбярыце яму назву. Вызначце тэму і асноўную думку тэксту. Растлумачце лексічнае значэнне выдзеленых у тэксце слоў. Падрыхтуйцеся да падрабязнага пераказу: падзяліце тэкст на сэнсавыя часткі, складзіце план пераказу. Перакажыце тэкст па плане. Пры гэтым захоўвайце тып зыходнага тэксту, яго кампазіцыйныя, жанравыя і моўныя асаблівасці.
У тэксце размова ідзе ад 1-й асобы адзіночнага ліку (я). Пры пераказе асобу апавядальніка замяняйце словамі мастак, жывапісец, творца, аўтар, майстар, падарожнік, вандроўнік, ён.
У творчасці кожнага мастака абавязкова знойдзецца тэма, якая яго хвалюе больш за іншыя і да якой ён звяртаецца неаднойчы. Для мяне такою невычэрпнаю крыніцаю натхнення з'яўляецца творчасць Якуба Коласа. Дзясяткі маіх карцін, прысвечаных паэме «Новая зямля», трылогіі «На ростанях», ствараліся доўга і няпроста — на працягу 20 гадоў.
Першае маё знаёмства з творамі паэта адбылося ў школе — гэта былі вершы, урыўкі з паэмы «Новая зямля». Моцнае жаданне стаць мастаком яшчэ з маленства падштурхоўвала шмат маляваць, асабліва краявiды, у якіх захапляла патаемнае жыццё прыроды. Можа, таму так лёгка «клаліся на душу» паэтычныя радкі пейзажнай лірыкі Якуба Коласа.
Кожнае лета я праводзіў на Кобрыншчыне, дзе жыла мая бабуля. Вёска знаходзіцца на маляўнічым беразе Мухаўца. Там было многа старых хат, яшчэ можна было на святцы бачыць бабулек у прыгожых палескіх строях, чуць песні, якія западалі ў душу назаўсёды. Я рабіў этнаграфічныя замалёўкі. Усё, што нагадвала пра даўніну, мяне вельмі хвалявала. Я адкрываў сваё Палессе, адкрываў радзіму маю і маіх родных.
Там жа, у вёсцы, і прыйшло захапленне трылогіяй «На ростанях», асабліва яе першай часткай «У палескай глушы». Паводле гэтага твора я напісаў нямала карцін, сярод якіх «Люсінскае наваколле», «Ядвіся».
Пра паэму «Новая зямля», якую я прачытаў ужо ў старшых класах школы, мушу сказаць асобна. Гэты твор зрабіў моцны ўплыў на ўсю маю творчасць. Пазней, пасля першага курса мастацкага інстытута, я цвёрда вырашыў напісаць многа-многа карцін, прысвечаных гэтай паэме. З таго часу я пачаў мэтанакіравана вандраваць па сваім Палессі. Цэлымі месяцамі жыў і маляваў у самых розных кутках Брэстчыны і Гомельшчыны, вышукваў адалоскі даўніны, Многа маляваў бабулек у строях, старых дзядоў, сялянскія інтэр'еры. Я меркаваў, што ўсё гэта спатрэбіцца, калі буду працаваць над карцінамі, прысвечанымі творчасці Якуба Коласа. Тады ж выканаў шэраг кампазіцый паводле твораў паэта, у якіх імкнуўся перадаць тую атмасферу, якой «дыхалі» героі твораў Якуба Коласа.
Летам распачаў працу, якая доўжылася тры з паловаю гады. За гэты час была створана мастацкая серыя з 23 карцін пад агульнаю назваю «Радзіма Якуба Коласа». Каб кожны дзень бачыць Нёман, пераехаў жыць на многія месяцы ў Смольню. Кожны прыезд у гэтыя чароўныя мясціны — нібыта вяртанне да нечага роднага, добра знаёма-га яшчэ з дзяцінства. Ходзіш навакольнымі сцяжынкамі — і ў душы нарастае адчуванне: тут хадзіў сам пясняр. Тут, на беразе Нёмана, нараджаліся неймуручыя радкі Коласавай паэзіі, тут марыў ён пра лепшую долю Бацькаўшчыны.
Я марыў пра тое, каб такія ж светлыя, высокія пачуцці, такое ж хваляванне ахоплівала і тых, хто будзе ўглядацца, разглядаць свет маіх карцін. Каб у кожнага, як і пасля прачытання Коласавых радкоў, з'яўлялася жаданне вярнуцца на свой родны бераг, мацнела адчуванне сваёй еднасці з родным кутом, з малой Радзімай, з роднаю Беларуссю (У. Сумкойскі).
Звярніце ўвагу!
Слова Радзіма ў тэксце У. Сулкоўскага напісана з вялікай літары на аснове наступнага правіла: «Калі агульныя назоўнікі набываюць значэнне ўласнай назвы і выкарыстоўваюцца як стылістычны сродак з мэтай падкрэсліць асаблівыя адносіны да чаго-небудзь, то яны пішуцца з вялікай літары: Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек».
- Выпішыце назвы карцін мастака У. Сулкоўскага.
- Растлумачце правапіс наступных слоў і словазлучэнняў: краявід, пейзаж, звяртаўся неаднойчы, коласаўская тэма, Коласава паэзія, коласаўскія мясціны, Коласавы радкі, Палессе, палескія строі.
Решение 1. №226 (с. 153)
Решение 2. №226 (с. 153)
Решение 3. №226 (с. 153)
Выпішыце назвы карцін мастака У. Сулкоўскага.
«Люсінскае наваколле», «Ядвіся», серыя карцін «Радзіма Якуба Коласа».
Растлумачце правапіс наступных слоў і словазлучэнняў:
| краяві́д, пейза́ж | Краяві́д — беларускае слова. Пейза́ж — запазычанае слова, правапіс якога трэба запомніць. |
| звярта́ўся неаднойчы | Прыстаўка з- пішацца перад звонкімі зычнымі. Прыслоўе неаднойчы пішацца разам. |
| каласаўская тэма, каласаўскія мясціны | Адносныя прыметнікі, утвораныя ад уласных назваў з дапамогай суфікса -ск-, пішуцца з малой літары. |
| Коласава паэзія, Коласавы радкі | Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад прозвішчаў з дапамогай суфіксаў -ов- (-ав-, -ев-) і якія абазначаюць прыналежнасць канкрэтнай асобе, пішуцца з вялікай літары. |
| Палессе | Уласная назва геаграфічнага рэгіёна, пішацца з вялікай літары. Падвоенае с на стыку кораня -лес- і суфікса -j-. |
| палескія строі | Адносны прыметнік, утвораны ад уласнай назвы Палессе з дапамогай суфікса -ск-, пішацца з малой літары. |
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 226 расположенного на странице 153 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №226 (с. 153), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.