Номер 14, страница 13 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 7 классе
Тэкст. Параграф 3. Паглыбленне паняцця пра разважанне як тып маўлення - номер 14, страница 13.
№14 (с. 13)
Условие. №14 (с. 13)
скриншот условия
14. Прачытайце тэкст услых, захоўваючы патрэбную інтанацыю. Вызначце яго стыль і тып, назавіце структурныя часткі.
Варта ад’ехацца
За што мы, людзі, любім далёкія дарогі?
На гэтых дарогах мы, безумоўна, шмат знаходзім: не бачаныя нідзе раней дрэвы і кветкі, не чутыя раней галасы звяроў і птушак, нанава адкрываем для сябе старую зямлю, старое сонца, старыя зоры на небе, знаходзім новыя для сябе гарады і новых сяброў.
Але ж любая знаходка мае толькі тады нейкі сэнс, калі яна, далёкая, дапаможа зразумець, паўней адчуць самае для сябе блізкае і самае дарагое, калі ў чужым па-новаму пачынаеш разумець і цаніць сваё, кроўнае.
Так, варта ад’ехацца далей ад свайго мілага кута. Ад’ехацца хоць дзеля таго, каб здалёк зірнуць на саміх сябе, на сваё добрае і благое (В. Карамазаў).
Сфармулюйце думку, якую сцвярджае аўтар. З дапамогай якога вобраза ён раскрывае гэту думку ў тэксце?
Прывядзіце прыклады антонімаў, ужытых у тэксце.
Назавіце слова з тэксту, да якога словы дрэнны, кепскі з’яўляюцца сінонімамі.
Решение. №14 (с. 13)
Решение 2. №14 (с. 13)
Стыль тэксту — публіцыстычны. Тып — разважанне.
Структурныя часткі:
Тэзіс: За што мы, людзі, любім далёкія дарогі?
Доказы: разважанні аўтара пра тое, што чалавек знаходзіць у падарожжах і як яны дапамагаюць зразумець самога сябе і сваю радзіму.
Вывад: Так, варта ад’ехацца далей ад свайго мілага кута. Ад’ехацца хоць дзеля таго, каб здалёк зірнуць на саміх сябе, на сваё добрае і благое.
Аўтар сцвярджае, што вандроўкі ў далёкія краі патрэбны чалавеку, каб на адлегласці зірнуць на самога сябе і сваё жыццё, лепш зразумець і ацаніць тое, што з’яўляецца блізкім і дарагім. Гэту думку аўтар раскрывае праз вобраз дарогі.
Прыклады антонімаў: далёкія — блізкае, старую (старое) — новыя, чужым — сваё.
Слова з тэксту, да якога словы дрэнны, кепскі з’яўляюцца сінонімамі — благое.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 14 расположенного на странице 13 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №14 (с. 13), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.