Номер 211, страница 118 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко

Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020

Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.

Тип: Учебник

Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі

Год издания: 2020 - 2025

Цвет обложки: синий

ISBN: 978-985-594-583-4

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 7 классе

Дзеепрыслоўе. Параграф 33. Выбарачны пераказ тэксту - номер 211, страница 118.

№211 (с. 118)
Условие. №211 (с. 118)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 118, номер 211, Условие Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 118, номер 211, Условие (продолжение 2)

211. Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль і тып, тэму і асноўную думку. Падрыхтуйцеся да выбарачнага пераказу на тэму «Нечаканы адпор», апусціце ўсю інфармацыю пра людзей і іх назіранні за сутычкай.

Жураўка ідзе ў атаку

На беразе таўклі мак камары. У паветры слаўся ледзьве ўлоўны пах чабару, а вада ў Віліі, нягледзячы на нядаўнія дажджы, была празрыстая. Але рыба не бралася. Не лепш было і ў суседа. Бачу, ён падымаецца і ідзе да мяне.

— Жураўля хочаш пабачыць? — раптам спытаў ён.

— Жураўля?! Адкуль яму тут быць?

— Вунь за тым лесам невялікая балацінка ёсць, — паказаў ён рукою. — Там і жыве шэры. А сюды кожную раніцу прылятае гарохам паласавацца, што на ўзгорку расце, каля тых маладых бярозак.

Не паспеў я нічога адказаць, як мужчына ажыўлена дадаў:

— Глядзі! Вунь ён, жураўка! На лаўца і звер бжыць...

Я зірнуў у бок лесу і ў чыстым блакіце неба ўбачыў цёмную кропку, якая з кожнай хвілінай набліжалася да нас, расла і праз нейкі час ператварылася ў вялікую птушку. Гэта сапраўды быў шэры журавель. Ён апусціўся на поле, пакруціў галавой, пастаяў крыху і, як бы ўпэўніўшыся, што яму не пагражае небяспека, смела рушыў у гарох.

Я ўсміхнуўся і чакаю, што будзе далей. Журавель ціха курлыкнуў, выбраў сцябло і, ухапіўшы яго за самы верх дзюбай, схіліў долу. Прыціснуў да зямлі нагой і пачаў патрашыць струкі.

Ласаваўся гарохам журавель нядоўга. Аднекуль наляцелі, хрыпла закаркаўшы, вароны. Адна з іх, самая нахабная, спікіраваўшы на жураўля, ударыла дзюбай у спіну. Той аж падскочыў, узмахнуў крыламі і кінуўся ўцякаць. Вароны не адставалі, ляцелі следам, дзёўблі, шчыпалі за крылы. У мяне ад крыўды ажно закалацілася сэрца. Здавалася, каб мог ператварыцца ў птаха, не раздумваючы, кінуўся б на дапамогу жураўлю. Але толькі крыкнуў услед:

— Жураўка, родненькі, трымайся!

І раптам здарылася такое, што вельмі ўзрадавала. Журавель спыніўся і, раптоўна крутануўшыся, кінуўся ў атаку на варон. Дагнаўшы адну, так стукнуў дзюбай, што тая каменем паляцела на зямлю. Дагнаў другую, і той дасталося. Вароны ўсчалі гвалт і разляцеліся хто куды. А журавель спакойна накіраваўся да лесу

(Паводле Я. Галубовіча)

Зрабіце пісьмовы выбарачны пераказ тэксту.

Прыкладны план

1. На абед у гарох.

2. Вароны атакуюць.

3. Уцёкі жураўля.

4. Пастаяў за сябе.

Решение. №211 (с. 118)
Белорусский язык (Беларуская мова), 7 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Язерская Святлана Анатольеўна, издательство Нацыянальны інстытут адукацыі, Минск, 2020, страница 118, номер 211, Решение
Решение 2. №211 (с. 118)

Стыль тэксту:мастацкі.

Тып тэксту:апавяданне.

Тэма:сутычка жураўля з варонамі, барацьба за жыццё ў свеце прыроды.

Асноўная думка:трэба ўмець пастаяць за сябе, даваць адпор крыўдзіцелям; смеласць і рашучасць дапамагаюць перамагчы.

Шэры журавель апусціўся на поле. Пакруціўшы галавой і ўпэўніўшыся, што яму не пагражае небяспека, ён смела рушыў у гарох. Журавель ціха курлыкнуў, выбраў сцябло, прыціснуў яго нагой да зямлі і пачаў патрашыць струкі.

Ласаваўся ён нядоўга. Аднекуль наляцелі вароны і хрыпла закаркалі. Адна, самая нахабная, спікіравала на жураўля і ўдарыла дзюбай у спіну. Журавель падскочыў, узмахнуў крыламі і кінуўся ўцякаць. Вароны не адставалі, ляцелі следам, дзяўблі і шчыпалі яго за крылы.

Раптам журавель спыніўся. Ён раптоўна крутануўся і кінуўся ў атаку на варон. Дагнаўшы адну, ён так стукнуў яе дзюбай, што тая каменем паляцела на зямлю. Дасталося і другой вароне. Нахабніцы ўсчалі гвалт і разляцеліся хто куды. А журавель спакойна накіраваўся да лесу.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 211 расположенного на странице 118 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №211 (с. 118), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.