Номер 96, страница 61 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 7 классе
Дзеяслоў. Параграф 17. Змяненне дзеясловаў I і II спражэнняў - номер 96, страница 61.
№96 (с. 61)
Условие. №96 (с. 61)
скриншот условия
96. Прачытайце верш. Ужыванне якіх дзеясловаў дазволіла аўтару надаць з'явам прыроды ўласцівасці жывых істот?
Дзяўчынка збірае кляновае лісце
У парку над ціхай самотнай ракой.
І песціцца неба ў вадзе, бы ў калысцы,
І вецер не хоча парушыць спакойМ.
Барвовае, жоўтае лісце, як мара,
Як быццам агеньчык, між пальцаў гараць,
І крык журавоў над туманным абшарам,
Над паркам, над рэчкай тужліва звініць.
За дрэвай сцяною на вузкай сцяжынцы
Кастрычнік стаіць — златарогі алень,
Кляновае лісце збірае дзяўчынка,
А казку расказвае восеньскі дзень.
А. Данільчык.
Вызначце спражэнне ўжытых у вершы дзеясловаў.
• Назавіце арфаграмы ў выдзеленых словах.
Звярніце ўвагу!
Для вызначэння тыпу спражэння дзеяслова можна паставіць яго ў форму 3-й асобы множнага ліку. Калі дзеяслоў мае канчатак -уць (-юць), то ён адносіцца да I спражэння (нясуць, палююць), канчатак -аць (-яць) — да II спражэння (гараць, сядзяць).
Вызначыць тып спражэння дзеясловаў з ненаціскнымі канчаткамі можна па інфінітыве.
Да II спражэння адносяцца:
• дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць (-ыць), дзе -і- (-ы-) — суфікс (ездзіць, марыць), акрамя аднаскладовых дзеясловаў (піць, мыць) і ўтвораных ад іх (дапіць, вымыць);
• дзеясловы ненавідзець, цярпець, вярцець, спаць, залежаць, належаць, гнаць, стаяць, баяцца.
Астатнія дзеясловы належаць да I спражэння.
Решение. №96 (с. 61)
Решение 2. №96 (с. 61)
Аўтар надаў з'явам прыроды ўласцівасці жывых істот з дапамогай дзеясловаў: песціцца, не хоча парушыць, гарыць, звініць, стаіць, расказвае.
•
| Дзеяслоў | Спражэнне |
| збірае | I |
| песціцца | II |
| хоча | I (разнаспрагальны) |
| парушыць | II |
| гарыць | II |
| звініць | II |
| стаіць | II |
| расказвае | I |
•
агеньчык: правапіс галосных у першым складзе перад націскам; мяккі знак для абазначэння мяккасці зычнага.
сцяжынцы: правапіс галосных у першым складзе перад націскам; правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.
восеньскі: правапіс галосных о, э, а; мяккі знак для абазначэння мяккасці зычнага.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 96 расположенного на странице 61 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №96 (с. 61), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.