Номер 318, страница 194 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Марфалагічныя нормы. Параграф 31. Ужыванне асабовых канчаткаў дзеясловаў, адрозненне канчаткаў дзеясловаў абвеснага і загаднага ладу; акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясловаў - номер 318, страница 194.
№318 (с. 194)
Условие. №318 (с. 194)
скриншот условия
318. Прачытайце тэкст. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку?
Рарытэты* з чыгункі
Музеі, як вядома, бываюць розныя. Некаторыя з іх вельмі арыгінальныя. У Баранавічах, напрыклад, ёсць музей... чыгункі. «Музей чыгункі ў г. Баранавічы УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі”» — такую афіцыйную назву ён мае. Найбольш цікавая частка экспазіцыі музея размешчана пад адкрытым небам. Тут можна пабачыць самыя розныя ўзоры чыгуначнай тэхнікі. Прычым не толькі пастаяць побач, але дзесьці нават залезці на падножку вагона, зазірнуць унутр.
Тут размяшчаецца калекцыя паравозаў як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. Ёсць цеплавозы, пасажырскія і грузавыя вагоны розных пакаленняў.
Асабліва цікавы для многіх экскурсантаў дзейны макет Баранавіцкага чыгуначнага вузла, усталяваны ў адным з пасажырскіх вагонаў.
У іншых вагонах таксама ёсць экспазіцыйныя залы, дзе прадстаўлены некаторыя інструменты, прыборы і механізмы (напрыклад, ручныя рэйкарэзныя і рэйкасвідравальныя станкі), якімі ў мінулым карысталіся чыгуначнікі.
У экспазіцыі можна пабачыць і грузавую дрызіну, якую многія ведаюць калі не з асабістага досведу, то па старых кінафільмах. Ёсць там і дзейны семафор, і гідраўлічная калонка для запраўкі паравозаў вадой.
Гэтыя экспанаты, без сумнення, цікавыя як прафесіяналам-чыгуначнікам, гісторыкам, так і іншым. Дзе яшчэ атрымаецца трапіць у такі цэласны, напоўнены рознымі цікавымі тэхнічнымі свет? У 2002 годзе ў музеі стварылі экспазіцыю тэхнікі чыгуначных войскаў. Гэта пуцеўкладчык, выпрабачна-падбівачная машына, зенітна-кулямётныя ўстаноўкі, якія ставілі калісьці на спецыяльных чыгуначных платформах з браніраванымі адсекамі для размяшчэння кулямётных стужак, машыны для будавання мастоў на палях.
Наведваючы экспазіцыю пад адкрытым небам, усведамляеш прыгажосць і значнасць многіх ідэй, рэалізаваных пры стварэнні чыгунак. Тут можна дакрануцца да мінулага і ўбачыць гісторыю развіцця і ўдасканалення чыгуначнай тэхнікі ў розныя часы. Музей перыядычна папаўняецца новымі экспанатамі.
Непадалёк ад экспазіцыі пад адкрытым небам размяшчаецца і музейны будынак. Ён датуецца пачаткам ХХ стагоддзя і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. А сам музей быў створаны ў ім у 1984 годзе. У музейным даму можна сустрэць шмат цікавых экспанатаў, звязаных з працай чыгуначнікаў (Паводле Н. Шчарбачэвіча).
Пра які музей расказваецца ў тэксце? Чым ён адметны?
Перабудуйце сказы з выдзеленымі словамі, замяняючы гэтыя словы дзеясловамі ў форме 2-й асобы множнага ліку будучага простага часу (можна ўстаўляць займеннік вы).
У з о р. Там можна пабачыць самыя розныя ўзоры чыгуначнай тэхнікі. — Там вы пабачыце самыя розныя ўзоры чыгуначнай тэхнікі.
Растлумачце напісанне канчаткаў дзеясловаў.
Назавіце запазычаныя словы. Чаму іх многа ў тэксце? Растлумачце іх напісанне.
Правядзіце завочную экскурсію па адным з музеяў вашага рэгіёна. Выкарыстайце дзеясловы ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу.
Решение 1. №318 (с. 194)
Решение 2. №318 (с. 194)
Решение 3. №318 (с. 194)
Загаловак перадае тэму тэксту.
1. У тэксце расказваецца пра Музей чыгункі ў горадзе Баранавічы. Ён адметны тым, што мае вялікую экспазіцыю пад адкрытым небам, дзе наведвальнікі могуць не толькі глядзець на экспанаты, але і дакранацца да іх ці зазірнуць унутр. У музеі прадстаўлена багатая калекцыя разнастайнай чыгуначнай тэхнікі розных часоў, уключаючы ўзоры тэхнікі чыгуначных войскаў.
2. Тут вы пабачыце самыя розныя ўзоры чыгуначнай тэхнікі.
У экспазіцыі вы пабачыце і грузавую дрызіну, якую многія ведаюць калі не з асабістага досведу, то па старых кінафільмах.
Дзе яшчэ вы трапіце ў такі цэласны, напоўнены рознымі цікавасцямі тэхнічны свет?
Тут вы дакраняцеся да мінулага і ўбачыце гісторыю развіцця і ўдасканалення чыгуначнай тэхнікі ў розныя часы.
У музейным дамку вы сустрэнеце шмат цікавых экспанатаў, звязаных з працай чыгуначнікаў.
3. Запазычаныя словы: музей, арыгінальныя, экспазіцыя, калекцыя, паравозы, вагоны, макет, інструменты, прыборы, механізмы, дрызіна, семафор, калонка, прафесіяналам, гісторыкам, экспанаты, машына, платформы, адсекамі, рэалізаваных, тэхніка, перыядычна.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 318 расположенного на странице 194 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №318 (с. 194), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.