Номер 47, страница 32 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Культура маўлення. Параграф 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет - номер 47, страница 32.
№47 (с. 32)
Условие. №47 (с. 32)
скриншот условия
47. Прачытайце тэкст. Пісьмова тэзісна перададзе яго змест, выкарыстоўваючы беларускія маўленчыя формулы этыкету.
Маўленчы этыкет — з’ява ўніверсальная, аднак у той жа час кожны народ склаў сваю, адмысловую сістэму правіл маўленчых паводзін. Так, калі ў Расіі пры сустрэчы абменьваюцца пажаданнем быць здаровым — Здравствуйтe!, то ў Германіі, згодна з этыкетам, да 12 гадзін дня жадаюць добрай раніцы, з 12 да 17 — добрага дня, а далей — добрага вечара, але могуць абмежавацца і звычайным прывітаннем. У большасці еўрапейскіх краін і ў Амерыцы прывітанне ўтрымлівае пытанне: Як справы? У адказ атрымліваюць: Добра ці Нармальна, а затым задаецца аналагічнае сустрэчнае пытанне, пры гэтым не прынята адказваць, што справы дрэнныя. Беларусы ўжываюць наступныя прывітанні і развітанні: Дзень добры!, Добры вечар!, Дабранач! (апошняе выкарыстоўваецца і як развітанне на ноч, і як пажаданне, аналагічнае рускаму Спокойной ночи!), Добрага ранку!, Да пабачэння! (пры жаданні новай сустрэчы), Бывай(це)! (руск. Прощай(те)!), Бывай здароў! (Здаровенька!), Будзь(ма)! (у любой сітуацыі), Жадаю (зычу) усяго найлепшага!
У нашай краіне, у сітуацыі руска-беларускага двухмоўя, трэба ў аднолькавай ступені валодаць як беларускімі, так і рускімі этыкетнымі маўленчымі нормамі. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што аднолькавыя камунікатыўныя намеры ў рускай і беларускай мовах могуць выражацца па-рознаму. Напрыклад, беларуск. Дазвольце пазнаёміць Вас з... і руск. Позвольте представить Вам... (знаёмства); беларуск. Зрабіце ласку і руск. Сделайте одолжение (як спроба звярнуць увагу); беларуск. Сардэчна запрашаем і руск. Добро пожаловать (прывітанне-запрашэнне); беларуск. Так, безумоўна і руск. Да, конечна (згода); беларуск. Вельмі ўдзячны, Шчыра дзякую Вам і руск. Большое спасибо, Искренне благодарю Вас (падзяка); беларуск. На жаль, Вы памыляецеся (Вы не маеце рацыі) і руск. К сожалению, вы ошибаетесь (Вы не правы) (нязгода) (І. Навасельцава).
Чаму, на вашу думку, на пытанне «Як справы?» звычайна адказваюць: «Добра», «Нармальна»?
• Выпішыце з тэксту прыклады, што ілюструюць арфаграму «Правапіс суфіксаў дзеясловай».
• Падбярыце і запішыце сінонімы да прыметнікаў з першага сказа. Растлу-мачце, чаму не варта шукаць сінонімы да слова маўленчы. Зрабіце марфа-лагічны разбор аднаго з прыметнікаў.
Решение 1. №47 (с. 32)
Решение 2. №47 (с. 32)
Решение 3. №47 (с. 32)
На пытанне «Як справы?» звычайна адказваюць «Добра» ці «Нармальна», таму што гэтае пытанне ў большасці выпадкаў з’яўляецца формулай ветлівасці, а не праявай глыбокай зацікаўленасці ў справах суразмоўцы. Такі адказ з'яўляецца сацыяльна чаканым, бо, як адзначана ў тэксце, у еўрапейскай і амерыканскай культурах не прынята адказваць, што справы дрэнныя. Гэта спосаб падтрымаць размову, не абцяжарваючы іншага чалавека сваімі праблемамі.
•Выкарыстоўваючы, адказваць, атрымліваюць, улічваць, выкарыстоўваецца.
•Сінонімы да прыметнікаў з першага сказа:
універсальная — агульная, усеагульная;
адмысловую — асаблівую, своеасаблівую.
Не варта шукаць сінонімы да слова маўленчы, таму што гэта адносны прыметнік. Ён утвораны ад назоўніка маўленне і паказвае на прамую адносіну да яго (маўленчы этыкет — этыкет маўлення). У адрозненне ад якасных прыметнікаў, адносныя звычайна не маюць сінонімаў.
Марфалагічны разбор прыметніка:
Адмысловую — прыметнік.
1. Пачатковая форма: адмысловы.
2. Марфалагічныя прыметы: якасны, поўная форма, ужыты ў форме жаночага роду, адзіночнага ліку, вінавальнага склону.
3. У сказе з’яўляецца азначэннем.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 47 расположенного на странице 32 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №47 (с. 32), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.