Номер 49, страница 34 - гдз по белорусскому языку 10 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-585-8
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 10 классе
Культура маўлення. Параграф 5. Асноўныя якасці культуры маўлення. Правілы маўленчых паводзін. Маўленчы этыкет - номер 49, страница 34.
№49 (с. 34)
Условие. №49 (с. 34)
скриншот условия
49. Прачытайце. Раскажыце пра структуру віншавальнага тэксту. Ці варта, на вашу думку, адступаць ад прапанаванай структуры віншавання? Ці перашкаджае аўтару ўстойлівасць формул выявіць сваю арыгінальнасць, творчасць?
Віншаванне складаецца з некалькіх абавязковых частак: (1) прывітальная формула, (2) віншавальная частка, (3) пажадальная частка, (4) подпіс.
Віншавальная частка, як правіла, утрымлівае тры кампаненты: адрасант — адрасат — падстава (матыў віншавання). Кожны з кампанентаў мадэлі можа апускацца ў канкрэтнай сітуацыі маўленчых зносін. Параўнаем: Віншую Вас (цябе) з Новым годам (са святам(і), з блізкімі святамі)! Віншую Вас (цябе)! Віншую са святам! Віншую! Мае віншаванні!
Пажадальная частка віншавання таксама складаецца з трох кампанентаў: адрасант — адрасат — змест пажадання. Найбольш прадуктыўныя ў сучаснай маўленчай практыцы наступныя формулы:
Найлепшыя святочныя пажаданні! Самыя добрыя пажаданні здароўя, настрою, плёну! Шчаслівага свята! Вясёлых, здаровых і шчаслівых свят і ўсяго новага года! Усяго самага добрага, радаснага і светлага! Добрага здароўя! Сямейнага дабрабыту! Здзяйснення ўсіх жаданняў, мар, спадзяванняў, планаў! Спакою! Дабра! Кветак! Кахання! Радасці! Усмешак! Хай Новы год будзе лепшы, прынясе шмат радасці! Хай Новы год прынясе Вам новыя надзеі і спаўненне ўсіх мар! Няхай Вас заўсёды акружаюцъ блізкія і любімыя людзі! (Паводле С. Важніка).
Запішыце маўленчыя формулы, якія вам хацелася б скарыстаць у віншавальнай і пажадальнай частках.
Складзіце тэкст віншавальнай паштоўкі родным (блізкім, знаёмым) да свята, якое найбольш шануецца ў вашай сям’і.
Решение 1. №49 (с. 34)
Решение 2. №49 (с. 34)
Решение 3. №49 (с. 34)
1.
| Віншавальная частка: | Віншую з Новым годам! |
| Пажадальная частка: | Сямейнага дабрабыту! Хай Новы год прынясе Вам новыя надзеі і спаўненне ўсіх мар! |
2. Дарагія мама і тата!
Віншую вас з Новым годам!
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай гэты год прынясе шмат радасці, а ўсе мары абавязкова здзейсняцца. Няхай у нашым доме заўсёды пануюць цяпло і любоў.
З найлепшымі пажаданнямі,
Ваш сын.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 10 класс, для упражнения номер 49 расположенного на странице 34 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №49 (с. 34), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.