Номер 192, страница 131 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 14. Правілы пабудовы складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, знакі прыпынку - номер 192, страница 131.
№192 (с. 131)
Условие. №192 (с. 131)
скриншот условия
192. Прачытайце ўспаміны пісьменнікаў пра І. Мележа. Назавіце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. У тэксце І растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа і ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак. З тэксту ІІ выпішыце выдзеленыя сказы, афармляючы іх у адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі. Пракаменціруйце пунктуацыйнае афармленне выпісаных сказаў.
І. Эн [Мележ] якраз многа і ахвотна гаварыў пра ненапісанае, пра тое, што думае пісаць, расказваў і сюжэт, і схему развіцця характараў...
Калі я чытаў няскончаныя раздзелы і рабочыя запісы — «з творчай лабараторыі» — да рамана «Завеі. Снежань», да другой яго часткі, якія засталіся пасля смерці пісьменніка, то прыгадваў: шмат што з таго, што занатавана Мележам на палях — куды павярнуць сюжэт, як раскрыць сітуацыю, якім чынам развіваць характар героя, — я чуў з яго вусных расказаў. І што асабліва здзіўляе: многія задумкі трэцяй кнігі, якая засталася недапісанай, чуў я даўно, можа, дзясятак гадоў назад, калі Іван Паўлавіч працаваў яшчэ над «Подыхам навальніцы» (І. Шамякін).
ІІ. Затое мне знаёмы быў клопат з назвамі твораў. І ўдзень і ўночы; і ў сне і наяве. Беспярэстанку яны варушацца і кіпяць у галаве. То паяўляюцца і знікаюць, то перайначваецца, кожны раз набываючы іншую акрасу.
У Мележа іх было некалькіМ спіскаў. «Палеская хроніка» яшчэ была толькі задумана, а назвы ўжо прыдумляліся. Адна з першых была «Людзі на балоце» прызнаюся яна мне не вельмі падабалася не хацелася каб эмацыянальна людзей заценьвала балота якое ў маёй біяграфііФ вельмі ж далося ў знакі. Потым ішлі назвы з характарыстыкаю Палесся: «Туманы над багнаю», «Навальніца над полем». У розным спалучэнні вар’іраваліся словы з такімі сімваламі, як «бераг», «асака», «раска», «завеі». Напрыклад, «За асакою бераг». Безліч розных прымернікаў. Як відаць, назвы рабіліся з запасам на ўвесь цыкл «Хронікі», бо «Подыхам навальніцы» назваўся потым другі том, «Завеі» дасталіся трэцямуМ, праўда, з дадаткам адзнакі часу: «Завеі. Снежань».
Першы том аставаўся без канчатковай назвы да самай апошняй хвіліны. Толькі перад здачаю рамана ў набор, пасля пакутлівых ваганняў Мележ напісаў на тытульнай старонцы: «Людзі на балоце». І раптам лёгка ўздыхнуў супакоіўшы сябе філасофскаю пігулкаю* што калі будзе добрая кніга то да назвы адразу прывыкнецца (Я. Скрыган).
Решение 1. №192 (с. 131)
Решение 2. №192 (с. 131)
Решение 3. №192 (с. 131)
Тэкст I
Складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак (падпарадкавальнай і бяззлучнікавай): Калі я чытаў няскончаныя раздзелы і рабочыя запісы — «з творчай лабараторыі» — да рамана «Завеі. Снежань», да другой яго часткі, якія засталіся пасля смерці пісьменніка, то прыгадваў: шмат што з таго, што занатавана Мележам на палях — куды павярнуць сюжэт, як раскрыць сітуацыю, якім чынам развіваць характар героя, — я чуў з яго вусных расказаў.
У гэтым сказе працяжнікамі выдзяляецца ўстаўная канструкцыя, якая мае характар дадатковага заўважэння, а таксама паясняльная канструкцыя. Коска паміж часткамі складаназалежнага сказа (злучнік калі..., то). Коска перад злучальным словам якія. Двукроп’е ставіцца пасля слова прыгадваў, бо далей ідзе паясненне. Коскамі раздзяляюцца аднародныя даданыя часткі.
Тэкст II
1. У Мележа іх было некалькі спіскаў.
2. Адна з першых была «Людзі на балоце»; прызнаюся, яна мне не вельмі падабалася, не хацелася, каб эмацыянальна людзей зацэньвала балота, якое ў маёй біяграфіі вельмі ж далося ў знакі.
3. Як відаць, назвы рабіліся з запасам на ўвесь цыкл «Хронікі», бо «Подыхам навальніцы» назваўся потым другі том, «Завеі» дасталіся трэцяму, праўда, з дадаткам адзнакі часу: «Завеі. Снежань».
4. І раптам лёгка ўздыхнуў, супакоіўшы сябе філасофскаю пігулкаю, што, калі будзе добрая кніга, то да назвы адразу прывыкнецца.
Каментарый да пунктуацыйнага афармлення:
У другім сказе кропка з коскай ставіцца паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа, якія маюць большую сэнсавую самастойнасць. Коскамі выдзяляецца пабочнае слова прызнаюся. Коскі ставяцца перад падпарадкавальнымі злучнікамі каб і якое.
У трэцім сказе коскамі выдзяляюцца пабочныя словы як відаць і праўда. Коска ставіцца перад злучнікам бо. Коска раздзяляе часткі складанага сказа, звязаныя бяззлучнікавай сувяззю. Двукроп’е ставіцца перад паясняльным дадаткам.
У чацвёртым сказе коскай выдзяляецца дзеепрыслоўны зварот. Коска ставіцца перад злучнікам што. Даданая ўмоўная частка (калі будзе добрая кніга) выдзяляецца коскамі з двух бакоў, таму што пасля яе ідзе другая частка састаўнога злучніка то.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 192 расположенного на странице 131 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №192 (с. 131), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.