Номер 31, страница 24 - гдз по белорусскому языку 11 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Міхнёнак С. С., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2021 - 2025
Цвет обложки: синий со статуей
ISBN: 978-985-594-975-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 11 классе
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы. Параграф 3. Нормы дапасавання і кіравання ў беларускай мове - номер 31, страница 24.
№31 (с. 24)
Условие. №31 (с. 24)
скриншот условия
31. Прачытайце тэкст. Які з варыянтаў словазлучэння са словам характа-рыстыка вам падаецца найбольш пераканаўчым? Чаму? Прывядзіце аргумен-ты да свайго выбару.
Сінтаксічныя варыянты і літаратурная мова
Слова характарыстыка, як вядома, мае два значэнні: 1) апісанне адметных, адрознівальных уласцівасцей і рыс каго- ці чаго-небудзь (характарыстыка эпохі, характарыстыка літаратурнага твора); 2) афіцыйны дакумент з водзывам аб вучэбнай, службовай, грамад-скай і іншай дзейнасці чалавека (характарыстыка з месца вучобы, абмеркаваць характарыстыку, падпісаць характарыстыку).
Нарматыўным у літаратурнай мове традыцыйна лічылася кіра-ванне слова характарыстыка (у абодвух значэннях) родным скло-нам залежнага кампанента: характарыстыка работы ўстановы, характарыстыка старшага навуковага супрацоўніка. Здольнасць назоўніка характарыстыка кіраваць родным беспрыназоўніковым склонам можна растлумачыць яго семантычнай суадноснасцю з дзея-словам характарызаваць, звычайнае ўжыванне якога — у слова-злучэннях з вінавальным прамога аб’екта (характарызаваць пэйны перыяд, характарызаваць студэнта).
У афіцыйным стылі беларускай літаратурнай мовы, якому ўлас-цівы дакладнасць, адназначнасць, слова характарыстыка ў другім значэнні (як загаловак дакумента) кіруе прыназоўнікава-склонавай формай «на + вінавальны склон»: характарыстыка на лабаранта Ермакова, характарыстыка на інжынера Андруховіча. На развіццё мадэлі «характарыстыка + на + вінавальны» аказалі ўплыў такія канструкцыі, як справа на каго-небудзь, дакументацыя на каго-небудзь.
Такім чынам, загаловак дакумента Характарыстыка на вы-пускніка ўстановы адукацыі нельга лічыць памылкай. Гэта мадэль правамерная ў мове і шырокаўжывальная ў ёй. Разам з тым такі варыянт, на нашу думку, не адмяняе і не выцясняе традыцыйнага Характарыстыка выпускніка ўстановы адукацыі (Паводле Т. Бан-дарэнка).
Прывядзіце доказы (суадносныя з лексічным, марфалагічным, сінтаксічным узроўнямі) таго, што тэкст належыць да навуковага стылю.
Ацаніце зместавую і стылістычную адпаведнасць наступных варыянтаў загалоўкаў да тэксту: Характарыстыка характарыстыкі, Развагі пра характарысты-ку, Характарыстыка ... характарызуе. Чаму яны пярэчаць аўтарскай назве тэксту?
Прааналізуйце сказы з апошняга абзаца тэксту. Чым яны падобныя і чым адрозныя ў сінтаксічных адносінах?
● Выпішыце з тэксту зборны лічэбнік, праскланяйце яго. Раскажыце пра асаблівасці дапасавання і кіравання лічэбнікаў у беларускай мове. Прывядзіце прыклады.
Па заканчэнні ўстановы адукацыі вы атрымаеце дакумент — афіцыйную характарыстыку, якая будзе ўтрымліваць інфармацыю пра вашы дасягненні ў засваенні вучэбных прадметаў, набыткі ў даследчай і праектнай дзейнасці, чалавечыя якасці, уменне працаваць у калектыве.
Напішыце характарыстыку на сябе, пастарайцеся захаваць прынцып аб’ек-тыўнасці пры ацэнцы ўласных заслуг.
Решение 1. №31 (с. 24)
Решение 2. №31 (с. 24)
Решение 3. №31 (с. 24)
Найбольш пераканаўчым мне падаецца традыцыйны варыянт характарыстыка выпускніка (кіраванне родным склонам), паколькі ён з'яўляецца нарматыўным для літаратурнай мовы і семантычна звязаны з дзеясловам характарызаваць (каго?) выпускніка.
Аднак, як слушна адзначана ў тэксце, варыянт характарыстыка на выпускніка (з прыназоўнікам «на» і вінавальным склонам) таксама правамерны і шырокаўжывальны, асабліва ў афіцыйным стылі, дзе патрабуецца дакладнасць і адназначнасць. Гэтая мадэль не з'яўляецца памылковай і выкарыстоўваецца па аналогіі з такімі канструкцыямі, як дакументацыя на каго-небудзь. Такім чынам, выбар залежыць ад кантэксту: для агульнага ўжытку больш пасуе характарыстыка выпускніка, а для афіцыйнага дакумента — характарыстыка на выпускніка.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 11 класс, для упражнения номер 31 расположенного на странице 24 к учебнику 2021 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №31 (с. 24), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Міхнёнак (С С), Якуба (Святлана Міхайлаўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.