Номер 29, страница 20, часть 1 - гдз по белорусскому языку 4 класс учебник Свірыдзенка
Авторы: Свірыдзенка В. І.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2024 - 2025
Часть: 1
Цвет обложки: голубой с воздушным шаром
ISBN: 978-985-594-020-4 (ч. 1), 978-985-594-021-1 (ч. 2), 978-985-594-019-8 (общ.)
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 4 классе
Часть 1. Тэкст. Тыпы тэкстаў - номер 29, страница 20.
№29 (с. 20)
Условие 2024. №29 (с. 20)
скриншот условия
29. Прачытайце тэксты. Якая тэма іх аб'ядноўвае?
Жоўцік
Раніцай Жоўцік выйшаў з маці на прагулку. Ён з захапленнем агледзеў двор, пабег па дарожцы. Маці знайшла смачнае зярнятка і паклікала сваё куранятка.
Раптам у двор ускочыў вялікі кот. Жоўцік спалохаўся. Курыца адразу ж прыўзняла крыло. Жоўцік падбег да маці, прытуліўся да яе і супакоіўся. Потым ён соладка зажмурыўся і заснуў. (Паводле П. Саковіча.)
Сонечным днём
Быў сонечны дзень. Па вуліцы ішла мама з маленькай дачушкай. Яны былі ў аднолькавых па расфарбоўцы сукенках: бляюсткіх як першы снег, з сінімі кветкамі васількамі. Мама трымала дачушку за руку. Дзяўчынка з цікавасцю глядзела ва ўсе бакі, уверх і ўніз. (Паводле І. Муравейкі.)
Самы дарагі чалавек
Самы дарагі чалавек для кожнага дзіцяці — яго матуля.
Мама заўсёды прыйдзе на дапамогу і падтрымае ў цяжкую хвіліну. Яна ўсё зразумее і дасць карысную параду. Маці даруе дзіцяці любую крыўду і аддасць усё самае лепшае.
Матулю трэба берагчы! Яна так клапоціцца пра нас, што часам забываецца пра сябе. Не трэба прычыняць ёй лішніх клопатаў.
У якім тэксце:
- расказваецца пра падзеі, што адбываюцца з маці і яе дзіцем;
- апісваюцца маці і дзіця;
- даказваецца вялікая роля маці ў жыцці дзіцяці?
Зместу якога тэксту адпавядае некалькі малюнкаў? Змест якога тэксту адлюстраваны на адным малюнку? [?!] Чаму складана перадаць на малюнку змест трэцяга тэксту?
[?!] Які з тэкстаў з'яўляецца апісаннем, які — апавяданнем, а які — разважаннем?
Решение 2024. №29 (с. 20)
Решение 2. №29 (с. 20)
Тэксты аб’ядноўвае тэма маці, мацярынскай любові і клопату.
• У тэксце «Жоўцік» расказваецца пра падзеі, што адбываюцца з маці і яе дзіцем.
• У тэксце «Сонечным днём» апісваюцца маці і дзіця.
• У тэксце «Самы дарагі чалавек» даказваецца вялікая роля маці ў жыцці дзіцяці.
Зместу тэксту «Жоўцік» адпавядае некалькі малюнкаў.
Змест тэксту «Сонечным днём» адлюстраваны на адным малюнку.
Складана перадаць на малюнку змест трэцяга тэксту, таму што гэта тэкст-разважанне. У ім гаворыцца пра пачуцці і адносіны, якія цяжка адлюстраваць візуальна.
Тэкст «Жоўцік» з’яўляецца апавяданнем, тэкст «Сонечным днём» — апісаннем, а тэкст «Самы дарагі чалавек» — разважаннем.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 4 класс, для упражнения номер 29 расположенного на странице 20 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №29 (с. 20), автора: Свірыдзенка (Вольга Іванаўна), 1-й части учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.