Номер 105, страница 64, частка 1 - гдз по белорусскому языку 5 класс учебник частка 1 Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Мартынкевіч С. В., Якуба С. М.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2024 - 2025
Часть: 1
Цвет обложки: голубой
ISBN: 978-985-33-0053-6, 978-985-33-0054-3 (ч. 1), 978-985-33-0076-5 (ч. 2)
Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 5 классе
Частка 1. Тэкст. Параграф 13. План тэксту - номер 105, страница 64.
№105 (с. 64)
Условие. №105 (с. 64)
скриншот условия
105. Прачытайце тэкст. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку?
Бойка сарок з варонамі
На клёне, што расце паміж будынкамі, сям’я сарок змайстравала гняздо. Пенсіянерка Валянціна Васільеўна са свайго балкона з цікаўнасцю назірала за руплівай працай дзвюх сарок. Пара белабокіх птушак з доўгімі вузкімі хвастамі некалькі дзён запар насіла ў дзюбах танютсенькія галінкі і старанна ўладкоўвала ў разгалінаванне на дрэве. Туды потым былі адкладзены дзве яйкі.
І тут з’явіліся дзве шэра-чорныя вароны, якія вырашылі адабраць яйкі і гняздо ў гаспадароў. Вароны, як вядома, ласыя да чужога дабра. Але сарокі аказаліся не з пужлівых. Яны самаахвярна абаранялі сваё жытло і будучых дзетак, якія павінны былі вылупіцца з яеқ. Моцнымі дзюбамі хітрыя, нахабныя вароны наносілі балючыя ўдары. Яны кіпцюрамі рвалі ў гаспадароў пер’е, якое парашуцікамі падала на зялёны дыван* травы, парослы залацістымі дзьмухаўцамі.
Валянціна Васільеўна вельмі перажывала за сарок-навасёлаў і хацела ім хоць неяк дапамагчы. Што рабіць, як адагнаць нахабных варон? Пад рукой не было каменьчыкаў, і яна пачала стукаць па падаконніку кійком.
Адчайнае супраціўленне сарок і грукат падзейнічалі на вялізных варон, і яны кінуліся наўцёкі. А Валянціна Васільеўна радавалася перамозе белабокіх птушак, якія абаранілі сваё гняздо, свой дом ад нахабных захопнікаў (Паводле У. Шулякоўскага).
На колькі частак можна падзяліць тэкст? Ці супадаюць гэтыя часткі з абзацамі?
Пра што гаворыцца ў кожнай частцы? Якія загалоўкі можна падабраць да кожнай часткі?
Параўнайце два варыянты плана.
П л а н
| 1. Майстраванне гнязда. | 1. Руплівая праца белабокіх птушак. |
| 2. Бойка сарок з варонамі. | 2. Сарокі самаахвярна абараняюць сваё жытло і будучых дзетак. |
| 3. Дапамога. | 3. На дапамогу прыходзіць Валянціна Васільеўна. |
| 4. Вароны ўцяклі. | 4. Уцёкі нахабных захопнікаў. |
Ці перадаюць абодва варыянты плана змест і паслядоўнасць частак?
Які з іх перадае асноўную думку і моўныя асаблівасці тэксту, яго стыль?
Як вы думаеце, з дапамогай якога варыянта плана лягчэй перадаць змест тэксту? Чаму?
Решение. №105 (с. 64)
Решение 2. №105 (с. 64)
Загаловак «Бойка сарок з варонамі» перадае тэму тэксту, таму што ён называе падзею, якая знаходзіцца ў цэнтры апавядання. Асноўная думка тэксту шырэйшая: гэта ўхваленне смеласці і самаахвярнасці ў барацьбе за свой дом, а таксама спачуванне і дапамога слабейшым.
Тэкст можна падзяліць на чатыры сэнсавыя часткі, якія супадаюць з абзацамі.
У першай частцы гаворыцца пра тое, як сарокі майстравалі гняздо. У другой — пра напад варон і мужную абарону сарок. У трэцяй — пра тое, як Валянціна Васільеўна дапамагла птушкам. У чацвёртай — пра перамогу сарок і ўцёкі варон.
План 1 | План 2 |
|---|---|
| 1. Майстраванне гнязда. | 1. Руплівая праца белабокіх птушак. |
| 2. Бойка сарок з варонамі. | 2. Сарокі самаахвярна абараняюць сваё жытло і будучых дзетак. |
| 3. Дапамога. | 3. На дапамогу прыходзіць Валянціна Васільеўна. |
| 4. Вароны ўцяклі. | 4. Уцёкі нахабных захопнікаў. |
Абодва варыянты плана перадаюць змест і паслядоўнасць частак тэксту.
Другі варыянт плана лепш перадае асноўную думку, моўныя асаблівасці і стыль тэксту. Яго фармулёўкі больш вобразныя і эмацыйныя («руплівая праца», «самаахвярна абараняюць», «нахабных захопнікаў»), што адлюстроўвае аўтарскую пазіцыю.
На нашу думку, з дапамогай другога варыянта плана лягчэй перадаць змест тэксту, таму што яго пункты больш дэталёвыя і дапамагаюць узнавіць у памяці не толькі падзеі, але і пачуцці, якія яны выклікаюць.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 5 класс, для упражнения номер 105 расположенного на странице 64 для 1-й части к учебнику 2024 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №105 (с. 64), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Мартынкевіч (Святлана Васільеўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), 1-й части учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.