Номер 228, страница 129 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 7 классе
Прыслоўе. Параграф 35. Разрады прыслоўяў па значэнні (азнаямленне) - номер 228, страница 129.
№228 (с. 129)
Условие. №228 (с. 129)
скриншот условия
228. Прачытайце тэкст. Дайце яму загаловак.
Аднойчы вучні спыталі Арыстоцеля:
— Чаму чалавек вышэйшы за малпу?
Мудрэц на хвілінку засяродзіўся і адказаў:
— Ён пачаў задумвацца, як бы аблегчыць сабе жыццё.
У дасціпных словах бессмяротнага філасафа тоіцца глыбокі сэнс. Увесь час для існавання і развіцця нам, людзям, чагосьці не хапала. Спачатку хоць бы адзення, каб затуліцца ад дажджу ці холаду. Потым сырое мяса настолькі абрыдла, што барадаты продак наўзён не спаў, усё меркаваў, каб яго засмажыць. Затым вылез з сырой пячоры і зрабіў будан, за ім пачаў ставіць курныя хаціны, драўляныя, нарэшце, каменныя дамы, палацы.
Надакучыла хадзіць пехатой, і ён змайстраваў сабе першае кола, ад якога пайшлі-пакаціліся воз, веласіпед, аўтамабіль, цягнік, параход. І гэтак ва ўсім. Прагрэс, як вучыць філасофія*, нараджаўся з неабходнасці пераадолення аб’ектыўных перашкод і цяжкасцей. Адкрываючы новыя гарызонты1, чалавек нярэдка найўна меркаваў: вось і ўзняўся да апагея*, вынайшаў нябачаную лятаючую «птушку» — аэраплан. Ніхто і ніколі гэтага не перасягне. Але праходзіў час, і аэраплан перарос у турбавінтавы, рэактыўны лайнер. З’явілася «вогненная птушка» — ракета. Навукова-тэхнічны прагрэс рухаецца сапраўды сямімільнымі крокамі, шалёнымі тэмпамі (А. Шагун ).
Выпішыце з тэксту словазлучэнні з прыслоўямі, вызначце сінтаксічную і сэнсавую ролю прыслоўяў у тэксце.
Як бы вы прадоўжылі тэкст?
Звярніце ўвагу!
Асобую групу складаюць прыслоўі, якія абазначаюць стан прыроды або чалавека і ў сказе з’яўляюцца выказнікамі: Добра ўлетку ў пушчы (В. Вольскі). У такіх сказах няма і не можа быць дзейніка (яны называюцца безасабовымі).
Некаторыя прыслоўі могуць быць толькі выказнікамі (неабходна, нельга, можна, патрэбна, трэба), яны спалучаюцца з дзеясловамі ў неазначальнай форме: Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем... (Р. Барадулін). Такія прыслоўі называюцца прэдыкатыўнымі.
Іншыя прыслоўі могуць быць і выказнікамі, і акалічнасцямі:
1.Гэтак радасна, гэтак хораша, гэтак цёпла (Я. Брыль).
2.Хораша разлеглася ты, наша зямля, на ўлонні старажытнай маці-планеты (М. Гамолка).
Решение. №228 (с. 129)
Решение 2. №228 (с. 129)
1. Рухавік прагрэсу
2.| аднойчы спыталі | акалічнасць часу; абазначае час дзеяння |
| настолькі абрыдла | акалічнасць меры і ступені; абазначае ступень праяўлення стану |
| усё меркаваў | акалічнасць часу; абазначае працягласць дзеяння |
| нярэдка меркаваў | акалічнасць часу; абазначае частату дзеяння |
| найўна меркаваў | акалічнасць спосабу дзеяння; абазначае характар дзеяння |
| ніколі не перакрэсліць | акалічнасць часу; абазначае час дзеяння ў адмаўленні |
| сапраўды рухаецца | акалічнасць спосабу дзеяння; пацвярджае рэальнасць дзеяння |
3. І сёння чалавецтва не спыняецца на дасягнутым. Камп'ютары, інтэрнэт, штучны інтэлект адкрываюць перад намі новыя, яшчэ больш неверагодныя гарызонты. Магчыма, у хуткім часе мы зможам перамагчы ўсе хваробы, пачнём асвойваць іншыя планеты і разгадаем самыя глыбокія таямніцы Сусвету. Аднак важна памятаць, што галоўная мэта любога прагрэсу, як і казаў мудрэц, — не тэхналогіі самі па сабе, а паляпшэнне жыцця кожнага чалавека, каб яно было больш шчаслівым і асэнсаваным.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 228 расположенного на странице 129 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №228 (с. 129), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.