Номер 222, страница 125 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 7 классе
Прыслоўе. Параграф 34. Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля - номер 222, страница 125.
№222 (с. 125)
Условие. №222 (с. 125)
скриншот условия
222. Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Дайце загаловак.
Назавіце сродкі сувязі сказаў у тэксце.
Спачатку будучы матэматык і фізік Ісаак Ньютан вучыўся даволі пасрэдна. Дапамог у вучобе адзін цікавы, хоць і не дужа прыемны для самога Ньютана, выпадак.
Неяк на перапынку адзін з вучняў моцна стукнуў яму па жываце. Гэтак моцна, што Ісаак ледзь не страціў прытомнасць. Але адказаць тым жа ён не мог, таму што быў значна слабейшы.
І хлопчык знайшоў даволі арыгінальны* спосаб помсты. Справа ў тым, што яго крыўдзіцель пераўзыходзіў Ньютана не толькі ў фізічнай сіле, але і быў першым вучнем класа. І тады будучы вучоны вырашыў перагнаць свайго саперніка па ведах. І, што вы думаеце, праз некалькі месяцаў у вучобе з ім ужо ніхто не мог спаборнічаць, у тым ліку і яго крыўдзіцель («Бярозка»).
Выпішыце спачатку словазлучэнні, у якіх прыслоўі абазначаюць прымету дзеяння, а потым — прымету прыметы. Зрабіце іх пісьмовы разбор.
Падрыхтуйце вусны пераказ тэксту.
Звярніце ўвагу!
Роля прыслоўяў у мове вельмі значная. Яны робяць маўленне больш дакладным і выразным: перадаюць паслядоўнасць дзеянняў, месца і спосаб дзеяння, час, калі яно адбываецца; служаць для сувязі сказаў у тэксце; могуць складаць граматычную аснову сказа і ўжывацца для перадачы стану душы чалавека і стану прыроды. Некаторыя прыслоўі могуць быць граматычным сродкам сувязі ў складаных сказах (дзе, калі, куды), выражаць адносіны аўтара да выказанай думкі (па-першае, вядома, бясспрэчна, дарэчы, напэўна і інш.).
Решение. №222 (с. 125)
Решение 2. №222 (с. 125)
Асноўная думка: Жаданне перасягнуць свайго крыўдзіцеля ў ведах стала для Ісаака Ньютана магутным стымулам да вучобы і дапамагло яму стаць першым вучнем.
Загаловак: Арыгінальная помста
Сродкі сувязі сказаў у тэксце: лексічныя паўторы (Ньютан, крыўдзіцель), займеннікі (ён, яму, яго), прыслоўі (спачатку, неяк, моцна, гэтак, тады), злучнікі (і, але, што).
Словазлучэнні, у якіх прыслоўі абазначаюць прымету дзеяння:
вучыўся пасрэдна
моцна стукнуў
ледзь не страціў
тады вырашыў
ужо не мог
Словазлучэнні, у якіх прыслоўі абазначаюць прымету прыметы:
даволі пасрэдна
не дужа прыемны
гэтак моцна
значна слабейшы
даволі арыгінальны
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 222 расположенного на странице 125 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №222 (с. 125), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.