Номер 274, страница 158 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 7 классе
Прыслоўе. Параграф 42. Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі - номер 274, страница 158.
№274 (с. 158)
Условие. №274 (с. 158)
скриншот условия
274. Прачытайце. Вызначце тып і стыль тэксту. Назавіце характэрныя прыметы стылю.
Партызанка Кніга. Так звалі маладую гнядую кабылу. Кніга
ўмела, калі трэба было, замаскіравацца, легчы на зямлю і ляжаць
(не)рухома да таго часу, пакуль ёй не дазвалялі ўстаць. Яна
ўмела ступаць, як кот, зусім (ня)чутна, і бег яе быў лёгкі і імклівы.
(Не)вядома, па якіх прыметах вызначала Кніга з усяго атрада партызанскую сувязную Таню. Не адзін раз выносіла Кніга бясстрашную партызанку з-пад варожых куль.
Вось што здарылася з імі аднойчы. Лясной дарогай Таня
вярталася верхам на Кнізе з баявога задання. Стомленая бяссоннай ноччу, яна (не)прыкметна задрамала. Таня прачнулася ад
таго, што Кніга раптам спынілася і застыла на месцы як укопаная.
Дзяўчына кранула кабылу стрэмем. Кніга толькі (не)цярпліва пераступіла з нагі на нагу, нібы прасіла: «Не перашкаджай…»
Раптам да Тані даляцеў слабы чалавечы стогн. На невялічкай,
з хату велічынёй, палянцы дыміліся абломкі самалёта. І сярод
гэтых абломкаў ляжаў лётчык. Адзенне на лётчыку сатлела. Ад
апёкаў і страшэннага болю ён страціў прытомнасць. Трэба было
як мага хутчэй ратаваць яго.
І Таня ўспомніла пра сваю верную Кнігу. Разумная жывёліна
рабіла ўсё, што загадвала дзяўчына. Вось яна асцярожна апусцілася на зямлю. Асцярожна павярнулася спінай да лётчыка, прыўзняла галаву, каб Таня магла прывязаць да яе шыі рукі лётчыка. Потым Кніга асцярожна паднялася з зямлі і пачакала,
пакуль сядзе на яе сама дзяўчына. Потым гэтак жа асцярожна
яны рушылі ў атрад.
З партызанскага атрада лётчыка адправілі на лячэнне ў шпіталь, на Вялікую зямлю (Паводле А. Васілевіч ).
Выпішыце словазлучэнні з прыслоўямі, растлумачце правапіс не (ня)
з прыслоўямі.
Як вы думаеце, ці абгрунтавана дае аўтар паўтор аднаго і таго ж прыслоўя ў перадапошнім абзацы?
Пісьмова перакажыце тэкст, сцісла перадаўшы змест трэцяга і чацвёртага абзацаў.
Решение. №274 (с. 158)
Решение 2. №274 (с. 158)
1. Тэкст адносіцца да мастацкага стылю. Тып тэксту — апавяданне. Характэрныя прыметы стылю: эмацыянальнасць, вобразнасць, шырокае выкарыстанне выяўленчых сродкаў мовы (эпітэтаў: гнядую кабылу, лясной дарогай, бяссоннай ноччу, разумная жывёліна; параўнанняў: ступаць, як кот; застыла на месцы, як укопаная).
2. Ляжаць нерухома, ступаць зусім нячутна, не вядома, задрамала непрыкметна, пераступіла нецярпліва, спынілася раптам, даляцеў далёкаў, ратаваць хутчэй, апусцілася асцярожна, павярнулася асцярожна, паднялася асцярожна.
Прыслоўі нерухома, непрыкметна, нецярпліва, нячутна пішуцца з не (ня) разам, бо іх можна замяніць сінонімамі без не (ня) (нерухома — непарушна, нячутна — ціха, непрыкметна — цішком, нецярпліва — хвалюючыся). У слове нячутна прыстаўка ня-, таму што націск падае не на яе. У спалучэнні не вядома часціца не пішацца з прыслоўем асобна, бо яно выконвае ролю выказніка.
3. Паўтор прыслоўя асцярожна ў перадапошнім абзацы тэксту абгрунтаваны. Ён дапамагае падкрэсліць, з якой далікатнасцю і беражлівасцю дзейнічала разумная жывёліна, ратуючы параненага чалавека. Гэты паўтор стварае пэўны рытм і ўзмацняе эмацыянальнае напружанне сцэны.
4. Пачуўшы стогн, Таня знайшла на палянцы абломкі самалёта і параненага лётчыка, які быў без прытомнасці. Дзяўчына зразумела, што яго трэба тэрмінова ратаваць. Яна звярнулася па дапамогу да сваёй кабылы Кнігі. Разумная жывёліна вельмі асцярожна дапамагла Тані пагрузіць на сябе лётчыка, і яны разам рушылі ў атрад.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 274 расположенного на странице 158 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №274 (с. 158), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.