Номер 280, страница 162 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 7 классе
Прыслоўе. Параграф 42. Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі - номер 280, страница 162.
№280 (с. 162)
Условие. №280 (с. 162)
скриншот условия
280. Прачытайце. Вызначце адрасата і стыль тэксту.
Прадказальнікі надвор'я
Кожны хацеў бы ведаць надвор'е наперад. І не толькі дзеля цікавасці. Гаспадарчая дзейнасць чалавека таксама шмат у чым залежыць ад яго «капрызаў».
На жаль, метэаролагі (не)заўсёды дакладныя. У той жа час вялікую дапамогу ў гэтым могуць аказаць жывёлы, якіх мы ўвогуле ведаем (не)дрэнна, але аб іх цудоўных здольнасцях часам і (не)здагадваемся. Жывёлы асабліва адчувальныя да змянення надвор'я і адразу рэагуюць на гэта сваімі паводзінамі.
За паўдня, а то і за суткі адчувае набліжэнне дажджу (не)вялікая птушка нашых лясоў зяблік і папярэджвае аб гэтым усё наваколле звонкай песняй. Чыстым і доўгім кукаваннем вітае ўстанаўленне цёплых дзён і спыненне ранішніх замаразкаў зязюля. Не падманваюць у прадказанні надвор'я і стрыжы. Часта даводзіцца назіраць, як стрыжы, якія толькі што ляталі ў паветры, раптоўна знікаюць. Гэта прыкмета таго, што тут (не)ўзабаве будзе (не)пагадзь. Стрыжы, якія з'яўляюцца добрымі летунамі, паспяваюць да (не)пагадзі адляцець на сотні кіламетраў і там перачакаць дрэннае надвор'е.
Дома прадказальнікам надвор'я з'яўляецца кошка. Калі яна ляжыць, скруціўшыся ў клубок, — чакай моцных маразоў; ходзіць пацягваючыся і трымаючы цэла дугой — будзе пацяпленне; ліжа поўсць — на (не)пагадзь, скрабе кіпцюрамі — на моцны вецер («Родная прырода»).
Знайдзіце і зачытайце сказ, які адпавядае малюнку.
Растлумачце правапіс не са словамі розных часцін мовы ў тэксце.
Складзіце просты план тэксту. Вусна перакажыце тэкст па плане.
Решение. №280 (с. 162)
Решение 2. №280 (с. 162)
Адрасат тэксту — шырокае кола чытачоў, напрыклад, вучні. Стыль тэксту — навукова-папулярны.
Сказ, які адпавядае малюнку: Калі яна ляжыць, скруціўшыся ў клубок, — чакай моцных маразоў.
Правапіс не з рознымі часцінамі мовы:
| Слова | Часціна мовы | Напісанне | Тлумачэнне |
| незаўсёды | прыслоўе | разам | можна падабраць сінонім без не (часам) |
| нядрэнна | прыслоўе | разам | можна падабраць сінонім без не (добра) |
| не здагадваемся | дзеяслоў | асобна | не з дзеясловамі пішацца асобна |
| невялікая | прыметнік | разам | можна падабраць сінонім без не (маленькая) |
| неўзабаве | прыслоўе | разам | можна падабраць сінонім без не (хутка) |
| (у) непагадзь | назоўнік | разам | слова не ўжываецца без не |
План тэксту:
1. Жывёлы — надзейныя прадказальнікі надвор’я.
2. Птушкі-сіноптыкі.
3. Кошка — хатні барометр.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 280 расположенного на странице 162 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №280 (с. 162), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.