Номер 281, страница 162 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 7 классе
Прыслоўе. Параграф 42. Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі - номер 281, страница 162.
№281 (с. 162)
Условие. №281 (с. 162)
скриншот условия
281. Нярэдка ў п’есах, інтэрмедыях аўтар ужывае прыслоўі, падаючы іх у рэмарках*, для ўдакладнення інтанацыі акцёра, яго паводзін, для ўказання, як і для каго вымаўляецца рэпліка.
Прачытайце дыялогі-жарты. Падбярыце да кожнай рэплікі прыслоўі для ўдакладнення інтанацыі.
Для даведкі:настойліва, ціха, хрыппла, безнадзейна, катэгарычна, саркастычна, дзёрзка, спакойна, стрымана, цвёрда, перапалохана, злосна, нечакана, насцярожана, зусім наіўна, мнагазначна, занепакоена, устрывожана, шэптам, вельмі зацікаўлена, грозна, разважліва, здзіўлена, гарэзліва, трагічна, істэрычна.
Перакажыце жарты, ужываючы неабходную інтанацыю.
Учора і сёння
— Але ж гэтае малако зусім кіслае.
— Ну, вы ўжо зашмат вымагаеце. Учора гэтае малако ўсе хвалілі.
Не паразумеліся
— Сынок, — просіць маці, — зачыні фортку, а то на вуліцы холадна.
— А што, — здзіўляецца сын, — хіба, калі я яе зачыню, на вуліцы стане цяплей?
Настаўніца вінавата
Вова прыйшоў са школы раней часу.
— Што, зноў правініўся? — пытае маці.
— Настаўніца сама вінавата. Яна сказала: паводзьце сябе як дома. Я так і паводзіў сябе. І яна адправіла мяне дамоў.
Запыталася
Настаўніца (да вучня). Коля, як трэба напісаць слова «невысока»?
Вучань. Нізка.
Удалы прыклад
Настаўнік. Усе целы ад цяпла расшыраюцца, а ад холаду сціскаюцца. Ці не прывядзеш, Сцёпка, прыклад?
Сцёпка. Зімой дні карацейшыя, таму што холадна, а летам даўжэйшыя, таму што горача.
Запішыце (на выбар) два тэксты, падкрэсліце прыслоўі, на аснове якіх пабудаваны жарты. Вызначце разрад прыслоўяў.
Решение. №281 (с. 162)
Решение 2. №281 (с. 162)
Учора і сёння
— Але ж гэтае малако зусім кіслае. (гарэзліва)
— Ну, вы ўжо зашмат вымагаеце. Учора гэтае малако ўсе хвалілі. (саркастычна)
Не паразумеліся
— Сынок, — просіць маці (занепакоена), — зачыні фортку, а то на вуліцы холадна.
— А што, — здзіўляецца сын (здзіўлена), — хіба, калі я яе зачыню, на вуліцы стане цяплей?
Настаўніца вінавата
Вова прыйшоў са школы раней часу.
— Што, зноў правініўся? — пытае маці (устрывожана).
— Настаўніца сама вінавата. Яна сказала: паводзьце сябе як дома. Я так і паводзіў сябе. І яна адправіла мяне дамоў. (спакойна)
Запыталася
Н а с т а ў н і ц а (да вучня). Коля, як трэба напісаць слова «невысока»? (спакойна)
В у ч а н ь. Нізка. (цвёрда)
Удалы прыклад
Н а с т а ў н і к. Усе целы ад цяпла расшыраюцца, а ад холаду сціскаюцца. Ці не прывядзеш, Сцёпка, прыклад? (вельмі зацікаўлена)
С ц ё п к а. Зімой дні карацейшыя, таму што холадна, а летам даўжэйшыя, таму што горача. (разважліва)
Настаўніца вінавата
Вова прыйшоў са школы раней часу.
— Што, зноў правініўся? — пытае маці.
— Настаўніца сама вінавата. Яна сказала: паводзьце сябе як дома. Я так і паводзіў сябе. І яна адправіла мяне дамоў.
Дома, дамоў — прыслоўі месца.
Удалы прыклад
Н а с т а ў н і к. Усе целы ад цяпла расшыраюцца, а ад холаду сціскаюцца. Ці не прывядзеш, Сцёпка, прыклад?
С ц ё п к а. Зімой дні карацейшыя, таму што холадна, а летам даўжэйшыя, таму што горача.
Зімой, летам — прыслоўі часу.
Холадна, горача — прыслоўі стану (безасабова-прэдыкатыўныя).
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 281 расположенного на странице 162 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №281 (с. 162), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.