Номер 35, страница 25 - гдз по белорусскому языку 7 класс учебник Валочка, Зелянко
Авторы: Валочка Г. М., Зелянко В. У., Язерская С. А.
Тип: Учебник
Издательство: Нацыянальны інстытут адукацыі
Год издания: 2020 - 2025
Цвет обложки: синий
ISBN: 978-985-594-583-4
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 7 классе
Стылі маўлення. Параграф 6. Паглыбленне паняцця пра стылі маўлення. Стылеўтваральная роля вывучаных часцін мовы - номер 35, страница 25.
№35 (с. 25)
Условие. №35 (с. 25)
скриншот условия
35. Прачытайце тэксты. Вызначце іх стыль і абгрунтуйце сваё меркаванне, абапіраючыся на прыметы кожнага стылю.
I. І вось зноў родныя мясціны сустрэлі мяне. Пад ялінамі — застаялы пах папараці. Я крочу сцежкай, на твар ліпне нябачнае павуцінне. Загуў у хвойках гуллівы ветрык, і дрэвы адгукнуліся шэптам, а мне здаецца, што ў іх кронах уздыхае вялізны асілак-тугадум. Здаецца, што я чую, як расце на палянах трава, адчуваю кожную былінку... (Паводле В. Бялова).
II. «І на стол зьбяру»
Жанчына прадае каштэлі, салодкія смачныя яблыкі, расказвае:
— У нас гэдакіх каштэляў — мы стаўпецкія, недалёка ад Стоўпцаў, — мо тоны дзве будзя. Прыедзяцця — я й на стол зьбяру. І яблыкаў танней прадамо: дома ж, цягаць не трэба будзя.
— Як гэта «зьбераце на стол»?
— Ці сваяк, ці так чалавек трапіцца, то трэба сабраць на стол: каб чыста заслаць, каб наставіць на стол чаго толькі ёсць. І каб на здароўячка (Ф. Янкоўскі).
III. Вытрымкі з правіл бібліятэкі
1. Білет абавязкова паказваць кожны раз пры ўваходзе ў бібліятэку і чытальную залу.
2. Перадача білета іншым асобам забараняецца.
3. Выносіць кнігі з чытальні ў іншыя пакоі забараняецца.
4. Чытачы бібліятэкі нясуць матэрыяльную адказнасць за атрыманыя кнігі.
5. Уваход у чытальныя залы з друкаванымі выданнямі, якія не належаць бібліятэцы, з папкамі, партфелямі, сумкамі забараняецца.
IV. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі, азванчэнне глухіх перад звонкімі, прыпадабненне шыпячых да свісцячых і свісцячых да шыпячых на пісьме не перадаецца. Для праверкі напісання літары зычнага гука трэба падабраць роднаснае слова або змяніць яго так, каб пасля невыразнага зычнага стаў галосны: просьба — прасіць, казка — казаць, грыб — грыбы, у лыжыцы — лыжачка («Практыкум па беларускай мове»).
V. «Маленства край! Ты з намі да сканання...» — так гаварыў пра Навагрудчыну Адам Міцкевіч, наш зямляк, геніяльны паэт. Гаворачы пра Навагрудчыну, ён думаў не толькі пра той куток, дзе нарадзіўся, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва, — ён думаў пра Беларусь. І Беларусь ганарыцца Міцкевічам. Кожнае лета наш Навагрудак шчыра вітае мноства гасцей, якія прыходзяць сюды, да Міцкевіча... Шмат мясцін Навагрудскага краю помняць вялікага паэта! Помніць яго ўся Беларусь (Паводле Я. Брыля).
Решение. №35 (с. 25)
Решение 2. №35 (с. 25)
I. Мастацкі стыль
II. Гутарковы стыль
III. Афіцыйна-справавы стыль
IV. Навуковы стыль
V. Публіцыстычны стыль
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 7 класс, для упражнения номер 35 расположенного на странице 25 к учебнику 2020 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №35 (с. 25), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Язерская (Святлана Анатольеўна), учебного пособия издательства Нацыянальны інстытут адукацыі.